спі́сваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спі́сваю спі́сваем
2-я ас. спі́сваеш спі́сваеце
3-я ас. спі́свае спі́сваюць
Прошлы час
м. спі́сваў спі́свалі
ж. спі́свала
н. спі́свала
Загадны лад
2-я ас. спі́свай спі́свайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час спі́сваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спі́сваць несов.

1. в разн. знач. спи́сывать;

2. испи́сывать;

3. перен., разг. (избивать) полосова́ть;

1-3 см. спіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спіса́ць, спішу́, спі́шаш, спі́ша; спішы́; спі́саны; зак.

1. што. Перапісаць з арыгінала што-н., зрабіць рукапісную копію чаго-н.

С. з дошкі сказы.

С. вершы са зборніка паэзіі.

2. што. Паказаць (у жывапісе, літаратуры), выкарыстаўшы каго-, што-н. як прататып, натуру.

С. копію з карціны.

3. што і з дадан. Запісаць у спіс каго-, што-н.

С., колькі чаго патрэбна для паходу.

4. што. Дакументальна афармляючы, запісаць як зрасходаванае або непрыгоднае.

С. старое абсталяванне.

5. што. Запоўніць пісьмовымі знакамі да канца; зрасходаваць (сшытак, аркуш паперы і пад.).

С. усе старонкі ў сшытку.

6. што. Зрасходаваць на пісанне (разм.).

С. чарніла.

7. перан., каго-што. Спаласаваць, збіць (разм.).

С. ногі дубцом.

8. каго-што. У маракоў, авіятараў і пад.: звольніць, адправіць у запас (спец.).

С. на бераг.

|| незак. спі́сваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. спі́сванне, -я, н. (да 1—6 і 8 знач.) і спіса́нне, -я, н. (да 4 і 8 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

испи́сывать несов. спі́сваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спи́сывать несов.

1. в разн. знач. спі́сваць;

2. (срисовывать) спі́сваць, змалёўваць; см. списа́ть;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́сванне ср. спи́сывание; см. спі́сваць1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́сванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле дзеясл. спісваць — спісаць (у 1–7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

исче́рчивать несов. счэ́рчваць; (исписывать) спі́сваць; (исчёркивать) скрэ́сліваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спі́свацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спісацца.

2. Зал. да спісваць (гл. спісаць у 1–7 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)