спяцо́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -цо́вак, ж. (разм.).

Спецыяльная вопратка для работы на вытворчасці і пад., звычайна ў выглядзе курткі, халата ці камбінезона.

С. будаўніка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спяцо́ўка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. спяцо́ўка спяцо́ўкі
Р. спяцо́ўкі спяцо́вак
Д. спяцо́ўцы спяцо́ўкам
В. спяцо́ўку спяцо́ўкі
Т. спяцо́ўкай
спяцо́ўкаю
спяцо́ўкамі
М. спяцо́ўцы спяцо́ўках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спяцо́ўка ж., разг. спецо́вка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спяцо́ўка, ‑і, ДМ ‑цоўцы; Р мн. ‑цовак; ж.

Разм. Спецыяльная адзежа (куртка, халат ці камбінезон) для работы на вытворчасці. У шахту спускаліся ўсе ў спяцоўках. Кулакоўскі. Скрыпнулі дзверы. У іх чорным прагале з’явілася постаць чалавека ў чыгуначнай спяцоўцы. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брызе́нт, -у, М -нце, м.

Грубая непрамакальная парусіна.

|| прым. брызе́нтавы, -ая, -ае.

Брызентавая спяцоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спецо́вка разг. спяцо́ўка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адзенне, адзежа, вопратка, убранне, убранства, убор; уборы, строі (мн.); плацце, шаты; адзежына, адзетак, адзевак, апратка, напратка, апранаха (разм.) / старое: старызна, рвань, рыззё, рызняк; рызманы, лахманы, лахі, транты, латы (мн.) / рабочае: спяцоўка (разм.), спецадзенне, спецадзежа, спецвопратка / форменнае: форма, уніформа, абмундзіраванне, абмундзіроўка / царкоўнае: аблачэнне

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)