спу́таць гл. путаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спу́таць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спу́таю спу́таем
2-я ас. спу́таеш спу́таеце
3-я ас. спу́тае спу́таюць
Прошлы час
м. спу́таў спу́талі
ж. спу́тала
н. спу́тала
Загадны лад
2-я ас. спу́тай спу́тайце
Дзеепрыслоўе
прош. час спу́таўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спу́таць сов. (лошадь) спу́тать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Звязаць ногі путам, пазбавіўшы свабоды рухаў. [Селянін:] — Спутаў гэта я каня, а сам прылёг і, не пры вас кажучы, трохі даў храпака. С. Александровіч. З вераўчаным путам у руцэ павёў [Васіль] каня к узлеску, дзе пасвілі коней. Спутаў, пусціў пасвіцца. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак., каго.

Звязваць путам ногі коням.

П. каня.

|| зак. спу́таць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| наз. пу́танне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спу́таны спу́танный; см. спу́таць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спу́тваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да спутаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спу́таны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад спутаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

папу́таць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго.

Спутаць усіх, многіх. Абраўшы месца, мы паадпрагалі коней, папуталі іх і, абганяючыся ад камароў, пачалі раскладаць агонь... Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спу́тать сов.

1. зблы́таць;

спу́тать ка́рты перен., разг. зблы́таць ка́рты;

2. (лошадь) спу́таць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)