спра́ўджвацца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
- |
- |
| 2-я ас. |
- |
- |
| 3-я ас. |
спра́ўджваецца |
спра́ўджваюцца |
| Прошлы час |
| м. |
спра́ўджваўся |
спра́ўджваліся |
| ж. |
спра́ўджвалася |
| н. |
спра́ўджвалася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
спра́ўджвацца несов. сбыва́ться, исполня́ться; см. спра́ўдзіцца
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спра́ўджвацца, ‑аецца.
Незак. да спраўдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спра́ўдзіцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -дзіцца; зак.
1. Ажыццявіцца, здзейсніцца; збыцца.
Нашы мары спраўдзіліся.
2. Пацвердзіцца.
Чуткі спраўдзіліся.
|| незак. спра́ўджвацца, -аецца.
|| наз. спра́ўджванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спра́ўджанне, ‑я, н.
Дзеянне паводле знач. дзеясл. спраўджваць — спраўдзіць і спраўджвацца — спраўдзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Пра́віцца ’ачуньваць пасля хваробы’ (Шат., Мат. Гом.), ’упраўляцца з работай’ (Сл. ПЗБ, лях.), ’сыцець, гладчэць’ (ТС), ’спраўджвацца’ (Ян.). Да правіць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пра́ўдзіцца, ‑дзіцца; незак.
Разм. Спраўджвацца, здзяйсняцца. І каторы раз яна [думка] усё не праўдзілася. Быкаў. Людміліна сэрца абарвалася. Прадчуванне праўдзілася. Іван Іванавіч гаварыў, а ў Людмілы ў грудзях халадзела, халадзела. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
опра́вдываться
1. (доказывать свою правоту) апра́ўдвацца;
2. (подтверждаться) спра́ўджвацца;
3. страд. апра́ўдвацца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
сбыва́тьсяI несов. (осуществляться) збыва́цца, спра́ўджвацца, здзяйсня́цца;
наде́жды мои́ сбыва́ются спадзява́нні мае́ збыва́юцца (здзяйсня́юцца).
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
исполня́тьсяI несов.
1. (осуществляться) здзяйсня́цца, збыва́цца, спра́ўджвацца;
жела́ние моё исполня́ется жада́нне маё здзяйсня́ецца (збыва́ецца);
2. (о времени) спаўня́цца;
че́рез ме́сяц ма́льчику исполня́ется пять лет праз ме́сяц хло́пчыку спаўня́ецца пяць гадо́ў;
3. страд. выко́нвацца, здзяйсня́цца; см. исполня́тьI.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)