спецыя́льнасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
спецыя́льнасць |
спецыя́льнасці |
| Р. |
спецыя́льнасці |
спецыя́льнасцей спецыя́льнасцяў |
| Д. |
спецыя́льнасці |
спецыя́льнасцям |
| В. |
спецыя́льнасць |
спецыя́льнасці |
| Т. |
спецыя́льнасцю |
спецыя́льнасцямі |
| М. |
спецыя́льнасці |
спецыя́льнасцях |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
спецыя́льнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.
1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй-н. дзейнасці або вывучэння чаго-н.
Здаваць экзамен па спецыяльнасці.
2. Тое, што і прафесія, асноўная кваліфікацыя.
Сын мае с. музыканта.
Працаваць па спецыяльнасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спецыя́льнасць ж., в разн. знач. специа́льность;
працава́ць па ~ці — рабо́тать по специа́льности;
набы́тая с. — приобретённая специа́льность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спецыя́льнасць, ‑і, ж.
1. Асобная галіна навукі, тэхнікі, мастацтва; сфера чыёй‑н. дзейнасці або вывучэння чаго‑н. [Гарлахвацкі:] І спецыяльнасць такую ўдружылі, з якой нікуды не паткнешся — палеанталогія. Крапіва. // Прафесія, асноўная кваліфікацыя. Механік па спецыяльнасці, Гнядкоў хутка пазнаў сакрэт мін і снарадаў і стаў камандзірам групы падрыўнікоў. Шамякін. Там жа, на Урале, Сцяпан займеў спецыяльнасць шахцёра. І працаваў не абы-як. Гроднеў. / у іран. ужыв. [Гаспадыня:] — Ён [Бычкавіцкі] мае спецыяльнасць выслужвацца ў начальства. Бядуля.
2. Уласцівасць спецыяльнага (у 2 знач.). Спецыяльнасць тэрміна.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
муля́рства, -а, н.
Рамяство, спецыяльнасць і занятак муляра.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
перакваліфікава́цца, -ку́юся, -ку́ешся, -ку́ецца; -ку́йся; зак.
Набыць новую спецыяльнасць, прафесію.
|| наз. перакваліфіка́цыя, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кваліфіка́цыя, -і, ж.
1. гл. кваліфікаваць.
2. Прафесія, спецыяльнасць.
Набыць кваліфікацыю слесара.
|| прым. кваліфікацы́йны, -ая, -ае.
Кваліфікацыйная камісія.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
прэсты́ж, -у, м. (кніжн.).
Аўтарытэтны ўплыў павага, якой карыстаецца хто-, што-н.
Сацыяльны п.
Падтрымліваць свой п.
|| прым. прэсты́жны, -ая, -ае.
Прэстыжная спецыяльнасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
специа́льность спецыя́льнасць, -ці ж.;
рабо́тать по специа́льности працава́ць па спецыя́льнасці.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
парфуме́р, ‑а, м.
1. Работнік парфумернай вытворчасці. Спецыяльнасць парфумера.
2. Уст. Прадавец тавараў парфумернай вытворчасці.
[Фр. pfrfumeur.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)