спекулява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; незак.

1. чым і на чым. Займацца спекуляцыяй¹ (у 1 знач.)

С. дэфіцытнымі таварамі.

2. перан., на чым. Дзейнічаць, выкарыстоўваючы што-н. у карыслівых мэтах (неадабр.).

С. на даверы.

|| аднакр. спекульну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́ (разм.).

|| наз. спекулява́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спекулява́ць

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. спекулю́ю спекулю́ем
2-я ас. спекулю́еш спекулю́еце
3-я ас. спекулю́е спекулю́юць
Прошлы час
м. спекулява́ў спекулява́лі
ж. спекулява́ла
н. спекулява́ла
Загадны лад
2-я ас. спекулю́й спекулю́йце
Дзеепрыслоўе
цяп. час спекулю́ючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спекулява́ць несов., прям., перен. спекули́ровать;

с. дэфіцы́тнымі тава́рамі — спекули́ровать дефици́тными това́рами;

с. на даве́ры — спекули́ровать на дове́рии

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спекулява́ць, ‑люю, ‑люеш, ‑люе; незак., чым і на чым.

1. Займацца спекуляцыяй ​1 (у 1 знач.). Спекуляваць прамтаварамі. □ Бургамістр горада спекуляваў дражджамі, якія вырабляліся на Мінскім дражджавым заводзе. Новікаў. // Выкарыстоўваць складаныя абставіны для ўласнай нажывы. Спекуляваць на зніжэнні акцый.

2. перан. Неадабр. Дзейнічаць, выкарыстоўваючы што‑н. у карыслівых мэтах. Спекуляваць на давер’і. □ Нацыяналісты.., якія настойліва імкнуліся перацягнуць паэта [Янку Купалу] па свой бок, спекулявалі на нацыянальных праблемах. Ярош.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекули́ровать несов. спекулява́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спекулява́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. спекуляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спекульну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Аднакр. да спекуляваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Тахлява́ць (тахлева́ць) ’марнатравіць’ (Нас.), ’марнатравіць, перапрадаваць, спекуляваць’ (Чач.), тахлёва́ты ’мантачыць, растрачваць’ (Арх. Вяр.). Параўн. польск. дыял. tachlować ’перапрадаваць, махлярыць’. З ідыш táxl(j)even ’праматаць, прамотваць; растраціць, растрачваць’, што да tachles ’канкрэтная мэта, вынік, карысць’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 791), апошняе ўзыходзіць да бібл.-гебр. taḵlī̱t ’завяршэнне, крайнасць’ (Вінер, ЖСт., 1895, 1, 67; Штэрн, Wörterbuch, 211).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)