спая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; зак.

1. Злучыцца шляхам паяння.

Канцы дроту спаяліся моцна.

2. перан. Злучыцца ў адно непарыўнае цэлае, зрабіцца дружнымі.

Дзіцячы калектыў хутка спаяўся.

|| незак. спа́йвацца, -аецца.

|| наз. спа́йванне, -я, н. і спа́йка, -і, ДМ спа́йцы, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спая́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. спая́ецца спая́юцца
Прошлы час
м. спая́ўся спая́ліся
ж. спая́лася
н. спая́лася

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спая́цца сов., прям., перен. спая́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спая́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Злучыцца шляхам паяння.

2. перан. Аб’яднацца ў адно непарыўнае цэлае; звязацца, злучыцца. Алеся я люблю. Багата сяброў пагублялася па свеце, а от з ім моцна спаяліся. Пінчук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́йванне гл. спаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спа́йвацца гл. спаяцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спая́ться

1. спая́цца, уст. злітава́цца;

2. перен. спая́цца, згуртава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

злітава́цца сов., см. спая́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спа́йвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спаяцца.

2. Зал. да спайваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спа́йвацца несов., возвр., страд. спа́иваться; см. спая́цца, спа́йваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)