спачы́н

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. спачы́н
Р. спачы́ну
Д. спачы́ну
В. спачы́н
Т. спачы́нам
М. спачы́не

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

спачы́н, -у, м.

1. Перапынак у працы для аднаўлення сіл.

2. перан. Смерць, супакой (высок.).

Вечны с.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спачы́н, -ну м. о́тдых, поко́й;

пача́ць за здаро́ўе, а ко́нчыць за с.посл. нача́ть за здра́вие, а ко́нчить за упоко́й

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спачы́н, ‑у м.

1. Перапынак у занятках, працы і пад. для аднаўлення сіл. Адмовіўшыся ад прапанаванага спачыну ў партызанскім лагеры, Зінаіда Антонаўка пайшла на аперацыю разам з Міхальковым. Кавалёў. Няхай кароткі быў начны спачын, але ў галаве ў Паходні была яснасць. Хадкевіч.

2. перан. Высок. Смерць, супакой. Піянеры вырашылі ўпрыгожыць месца спачыну адважнага партызана. Шыловіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачы́нак, -нку, м.

Тое, што і спачын (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

упоко́ить сов., уст. супако́іць, заспако́іць, даць спачы́н;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упоко́й / за упоко́й церк. за спачы́н;

нача́ть за здра́вие, а ко́нчить за упоко́й пача́ць за здаро́ўе, а ко́нчыць за спачы́н.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надвячо́ркам, прысл.

Перад самым надыходам вечара. Надвячоркам, калі сонца збіраецца на спачын, ідуць заўсёды [дзед і Таццянка] на горку да планетарыя. Юрэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачы́нак, ‑нку, м.

Тое, што і спачын (у 1 знач.). Цяпер крыху спачынку трэба, Каб зноўку шлях працягваць свой. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адбо́й, -бо́ю, м.

1. гл. адбіць.

2. Сігнал (першапачаткова барабанны), які апавяшчае аб заканчэнні чаго-н.

А. паветранай трывогі.

3. перан. Перапынак у працы, дзеянні; спачын.

Біць (даць) адбой (таксама перан.: адмаўляцца ад свайго рашэння, думкі).

Адбою няма (не будзе) ад каго-чаго (разм.) — вельмі многа каго-, чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)