спаце́ць гл. пацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаце́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спаце́ю спаце́ем
2-я ас. спаце́еш спаце́еце
3-я ас. спаце́е спаце́юць
Прошлы час
м. спаце́ў спаце́лі
ж. спаце́ла
н. спаце́ла
Загадны лад
2-я ас. спаце́й спаце́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час спаце́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спаце́ць сов. вспоте́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаце́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

1. Пакрыцца потам. Лоб.. [Сіўцова] спацеў, ад напружання спацела рука. Васілевіч. Андрэй пачуў, што і ён спацеў: мокра за плячыма. Пташнікаў.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца вільгаццю, кроплямі пары; запацець. У Зоі на вочы набеглі слёзы, акуляры адразу спацелі, стала кепска відаць. Арабей.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спацець, успацець, упацець, упарыцца, абліцца потам; умакрэць, узмакрэць, упрэць (разм.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

паце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Пакрывацца потам.

П. ад гарачыні.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрывацца вільготным налётам.

Сцяна пацее ад вільгаці.

3. перан. Працаваць над чым-н. доўга, упарта (разм.).

П. над праектам.

|| зак. спаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 і 2 знач.), упаце́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е (да 1 знач.), запаце́ць, -е́е (да 2 знач.) і адпаце́ць, -е́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спатне́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак. (разм.).

Тое, што і спацець.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спатне́ць сов., см. спаце́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вспоте́ть сов., прям., перен. спаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

припоте́ть сов., прост. прыпаце́ць, спаце́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)