спатрэ́біць, -блю, -біш, -біць; -блены; зак., што.

Выкарыстаць на што-н.

С. цукар на варэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спатрэ́біць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спатрэ́блю спатрэ́бім
2-я ас. спатрэ́біш спатрэ́біце
3-я ас. спатрэ́біць спатрэ́бяць
Прошлы час
м. спатрэ́біў спатрэ́білі
ж. спатрэ́біла
н. спатрэ́біла
Загадны лад
2-я ас. спатрэ́б спатрэ́бце
Дзеепрыслоўе
прош. час спатрэ́біўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спатрэ́біць сов. испо́льзовать, употреби́ть, израсхо́довать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спатрэ́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., што.

Зрасходаваць, выкарыстаць на што‑н. У Касцюкевіча было запісана надзіва ўсё дакладна: колькі ён страціў вугалю, колькі ўзяў вады, .. колькі спатрэбіў на бягучыя рамонты. Скрыган.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

искра́сить сов., разг. ко́нчыць, змалява́ць, спатрэ́біць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

распарадзі́цца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.

1. Аддаць загад; загадаць. [Мікітка] зараз жа распарадзіўся паслаць у вёску Міхалку Крупіка. Колас. — Дык збірайся, і каб да вечара выехаў, — распарадзіўся маўклівы і заўсёды стомлены прараб. Б. Стральцоў.

2. Абысціся з кім‑н. або з чым‑н. тым або іншым чынам. Ні весткі, ні паўвесткі стуль. Адна даверлівасць прадбачання салдата. Ды гнаць адкуль, што лёсам Сашкі-брата Інакш, распарадзілася вайна. Чэрня. // Спатрэбіць, скарыстаць што‑н. Тысяча на сяле немалыя грошы. Калі па-гаспадарску, то можна імі разумна распарадзіцца. Б. Стральцоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)