спасці́гнуць
дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
спасці́гну |
спасці́гнем |
| 2-я ас. |
спасці́гнеш |
спасці́гнеце |
| 3-я ас. |
спасці́гне |
спасці́гнуць |
| Прошлы час |
| м. |
спасці́г |
спасці́глі |
| ж. |
спасці́гла |
| н. |
спасці́гла |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
спасці́гні |
спасці́гніце |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
спасці́гшы |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
спасці́гнуць, -ну, -неш, -не; спасці́г, -гла; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што (разм.).
1. Усвядоміць, зразумець, пранікнуць у сутнасць чаго-н.
С. філасофскі сэнс рамана.
2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Выпасці на долю каго-, чаго-н., здарыцца з кім-, чым-н. (пра што-н. дрэннае, непрыемнае).
Бяда спасцігла іх сям’ю.
|| незак. спасціга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
|| наз. спасціжэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спасці́гнуць сов., разг. пости́чь, пости́гнуть;
яе́ ~гла го́ра — её пости́гло го́ре;
с. і́сціну — пости́чь (пости́гнуть) и́стину
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спасці́гнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. спасціг, ‑ла; зак., каго-што.
Разм.
1. Зразумець, усвядоміць сэнс, значэнне чаго‑н.; пранікнуць у сутнасць чаго‑н. [Нічыпар] адчуваў, што ў Лявонавых словах ёсць нешта хітрае, але спасцігнуць яго не мог. Чарнышэвіч. Чытаючы вершы маладых паэтаў, мне ў першую чаргу хочацца спасцігнуць духоўны свет новага пакалення. Грахоўскі. Вочы іх сустрэліся. І адным гэтым позіркам стары спасціг душу дзіцяці. Караткевіч.
2. Выпасці на долю каго‑н.; надарыцца з кім‑н. Што ж, бяда пакуль мінула .. [Рыбака], спасцігла другога, і гэта, як заўжды на вайне, насуперак усяму, супакойвала. Быкаў. [Жанчына:] — А ці ведае хто-небудзь... ці ведаеце вы, які лёс спасціг... дзяўчат... Кірэенка.
3. Дагнаць. Ды .. [паляўнічыя] і не ведалі добра, у якім месцы спасціг здабычу Музбалак. Беразняк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
асягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., што.
Ахапіць, акінуць, спасцігнуць.
А. вокам прасторы.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спасці́гнуты разг. пости́гнутый; см. спасці́гнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спасціга́ць несов., разг. постига́ть; см. спасці́гнуць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спасціга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак. да спасцігнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спасці́гнуты, ‑ая, ‑ае.
Дзеепрым. зал. пр. ад спасцігнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
напатка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.
1. Ідучы або едучы, сустрэць каго-н., натрапіць на каго-, што-н.
Н. воўка.
2. перан. Здарыцца, спасцігнуць (пра бяду, няшчасце і пад.).
Пад старасць яго напаткала гора.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)