спа́рыцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
спа́руся |
спа́рымся |
| 2-я ас. |
спа́рышся |
спа́рыцеся |
| 3-я ас. |
спа́рыцца |
спа́рацца |
| Прошлы час |
| м. |
спа́рыўся |
спа́рыліся |
| ж. |
спа́рылася |
| н. |
спа́рылася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
спа́рся |
спа́рцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
спа́рыўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
спа́рыцца¹, -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).
Аб’яднацца ў пару разам для сумеснай работы.
|| незак. спа́рвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спа́рыцца², -руся, -рышся, -рыцца; зак. (разм.).
1. Угрэцца, спацець (разм.).
У кажусе можна с.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра малако: закіпець.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спа́рыцца I сов., разг. (соединиться в пару) спа́риться
спа́рыцца II сов.
1. упа́риться;
2. (о молоке) вскипяти́ться;
3. разг. (от жары) вспоте́ть
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спа́рыцца 1, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
Разм. Аб’яднацца ў пару для сумеснай працы, дзеянняў.
спа́рыцца 2, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. Разм. Спацець, угрэцца. [Мохарт:] — Ідзі ў шынялі, бо ў куртцы спарышся. Вазьмі аўтамат. Алешка.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Закіпець (пра малако).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́рвацца гл. спарыцца¹.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
спа́рвацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.
1. Незак. да спарыцца 1.
2. Зал. да спарваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спа́рвацца несов., возвр., страд. спа́риваться; см. спа́рыцца I, спа́рваць
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
спа́риться
1. прост. (соединить в пару) спа́рыцца;
2. (случиться) спарава́цца, злучы́цца.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перапа́рыцца, ‑руся, ‑рышся, ‑рыцца; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Доўга парачыся, страціць патрэбныя якасці, стаць непрыгодным. Перапарылася бручка.
2. Доўга парачыся, прычыніць сабе шкоду. Перапарыцца ў лазні.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Спарыцца, папарыцца — пра ўсё, многае.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)