спаласну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.

Злёгку змыць з сябе пыл, пот.

С. ў рэчцы пасля малацьбы.

|| незак. спало́сквацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спаласну́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спаласну́ся спаласнё́мся
2-я ас. спаласне́шся спаласняце́ся
3-я ас. спаласне́цца спаласну́цца
Прошлы час
м. спаласну́ўся спаласну́ліся
ж. спаласну́лася
н. спаласну́лася
Загадны лад
2-я ас. спаласні́ся спаласні́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час спаласну́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спаласну́цца сов. ополосну́ться, сполосну́ться; окати́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спаласну́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

Памыцца, змыць з сябе пыл, пот. — Вунь цэлы чыгун цёплай вады за заслонкай, вазьмі ды спаласніся ў ахвоту. Кулакоўскі. // Злёгку абмыцца. — Трохі спаласнёмся, — махнуў рукою Пецька. — Гэтыя дні мы папрацавалі. Мыслівец. // Абліць сябе вадою, акунуцца ў ваду. Нават пад соснамі сонца высушыла апошнюю расу на траве і так прыпякае, што хоць бягом бяжы на Мінскае мора, каб хоць адзін разок нырнуць ці спаласнуцца вадою. Мыслівец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сполосну́ться спаласну́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абда́цца, ‑дамся, ‑дасіся, ‑дасца; ‑дадзімся, ‑дасцеся, ‑дадуцца; зак.

Абліць, абмыць сябе вадой; спаласнуцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́сквацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да спаласнуцца.

2. Зал. да спалоскваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спало́сквацца несов., возвр., страд. опола́скиваться, спола́скиваться; ока́тываться; см. спаласну́цца, спало́скваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)