спадаба́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. спадаба́ю спадаба́ем
2-я ас. спадаба́еш спадаба́еце
3-я ас. спадаба́е спадаба́юць
Прошлы час
м. спадаба́ў спадаба́лі
ж. спадаба́ла
н. спадаба́ла
Загадны лад
2-я ас. спадаба́й спадаба́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час спадаба́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

спадаба́ць (каго, што) сов.

1. (почувствовать любовь, влюбиться) полюби́ть;

с. дзяўчы́ну — полюби́ть де́вушку;

2. (почувствовать склонность, расположение) полюби́ть; понра́виться (кому);

ён ~ба́ў гэ́тага чалаве́ка — он полюби́л э́того челове́ка; ему́ понра́вился э́тот челове́к

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спадаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго. Пакахаць, закахацца. Сэрца ныла, бы з нуды, Вы сама была не ўся, — Спадабала я тады Брыгадзіра Міхася. Купала. Цікава паслухаць Раіну, за што яна спадабала асадніка. У. Калеснік.

2. што. Прыйсціся па густу, спадабацца. А я на ўсё жыццё спадабаў навальніцу. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

упадаба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны: зак. (разм.).

1. што. Спадабаць, захапіцца чым-н.

У. новую работу.

2. каго. Адчуць прыхільнасць да каго-, чаго-н.

У. дзяўчыну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

полюби́ть сов.

1. палюбі́ць; (почувствовать склонность) упадаба́ць, спадаба́ць;

я полюби́л э́того челове́ка я палюбі́ў (упадаба́ў) гэ́тага чалаве́ка;

он полюби́л теа́тр ён палюбі́ў тэа́тр;

2. (начать любить) пакаха́ць, палюбі́ць;

полюби́ть де́вушку пакаха́ць (палюбі́ць) дзяўчы́ну;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

упадаба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Спадабаць, захапіцца кім‑, чым‑н. [Канстанцін Міхайлавіч:] — Прачытаў яму [бацьку] свой верш за чужы. А ўжо як бацька ўпадабаў, прызнаўся, што напісаў сам. Лужанін. Стаўшы калгасным конюхам,.. [Павел] так упадабаў гэтую работу, так звыкся з коньмі, што не хацеў і адыходзіць ад іх. Кулакоўскі.

2. Палюбіць каго‑н. Упадабала.. [Лукер’я] тады мужнага чэкіста-камсамольца, выйшла за яго замуж. Місько. [Жняя:] — Зямляк то зямляк, але ж і ўпадабаў. Ды і чаму цябе не ўпадабаць: ты ж як тая кветачка. А кветачка ж кожнай пчолцы кідаецца ў вочы. Сабаленка. Дзе гэта відана, каб шляхцянка ўпадабала бацькавага парабка і каб ён так прысох да яе. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)