спага́длівасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. спага́длівасць
Р. спага́длівасці
Д. спага́длівасці
В. спага́длівасць
Т. спага́длівасцю
М. спага́длівасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

спага́длівасць ж. сочу́вственность, сострада́тельность; чу́ткость; уча́стливость, отзы́вчивость

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спага́длівасць і спага́днасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спагадлівага, спагаднага. Жанчына варухнулася, убачыла калону на дарозе, у вачах яе засвяцілася матчына ласка і спагадлівасць. Хадкевіч. Антон гаварыў пра сціпласць і спагадлівасць Алены, яе працавітасць, пра яе дзяцей. Сіўцоў. Ад простай спагаднасці не пастарэеш, Адно мо выразней нахмурацца бровы. Лось.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спага́длівы і спага́дны, -ая, -ае.

Схільны да спагады, спагадання; чулы, сардэчны.

Спагадлівыя суседзі.

|| наз. спага́длівасць, -і, ж. і спага́днасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спага́днасць ж., см. спага́длівасць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

отзы́вчивость спага́длівасць, -ці ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

дабрата́, -ы́, ДМ -раце́, ж.

Спагадлівасць, душэўная прыхільнасць да людзей, імкненне рабіць усё добрае для іншых.

У яго вачах свяцілася д.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

спага́днасць,

гл. спагадлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спачува́льнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць спачувальнага; спагадлівасць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

добрасардэ́чнасць, ‑і, ж.

Уласцівасць добрасардэчнага; дабрата характару, спагадлівасць, чуласць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)