со́тнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. со́тнік со́тнікі
Р. со́тніка со́тнікаў
Д. со́тніку со́тнікам
В. со́тніка со́тнікаў
Т. со́тнікам со́тнікамі
М. со́тніку со́тніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

со́тнік м., ист. со́тник

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́тнік, ‑а, м.

1. Начальнік сотні воінаў у Старажытнай Русі.

2. У дарэвалюцыйнай Расіі — афіцэрскі чын у казацкіх войсках, які адпавядаў чыну паручніка ў пяхоце. // Асоба, якая мела гэты чын.

3. Начальнік адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сотні на Украіне ў 16–18 стст.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́тнік ‘начальнік сотні воінаў’ (ТСБМ, Некр. і Байк.), ‘паліцэйскі чын у час прыгоннага права’ (Стан.), ‘галоўны плытагон’ (ваўк., віл., Сл. ПЗБ). Укр. со́тнік, рус. со́тник, ст.-слав. сътьникъ; да сот‑ (гл. соты), з суф. ‑н‑ і ‑ік. Калькуе грэч. έκατοντάρηςсотнік, цэнтурыён’ ад έκατον ‘сто’; гл. Фасмер, 3, 728.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

со́тник уст. со́тнік, -ка м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Со́цкі старое ‘выбарная асоба з сялян, памочнік паліцыі’ (ТСБМ): socki, dziesiacki, dawaj padwodu (Федар. 4). Да сотка (гл.), г. зн. ‘выбарны ад ста сялян’, параўн. сотнік (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)