со́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Невялікая гара, курган круглявай формы, а таксама (на Далёкім Усходзе) вулкан.

|| прым. со́пачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́пка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. со́пка со́пкі
Р. со́пкі со́пак
Д. со́пцы со́пкам
В. со́пку со́пкі
Т. со́пкай
со́пкаю
со́пкамі
М. со́пцы со́пках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

со́пка ж. со́пка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́пка со́пка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́пка, ‑і, ДМ ‑пцы; Р мн. ‑пак; ж.

1. Назва невялікай гары конусападобнай або круглаватай формы на Далёкім Усходзе, у Сібіры. Раніца была невясёлая. Над самымі вяршынямі сопак віселі шэрыя хмары. Бяганская.

2. Назва вулкана на Камчатцы і Курыльскіх астравах, гразевага вулкана на Каўказе. Ключаўская сопка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Со́пка 1 ‘гара конусападобнай формы, вулкан’ (ТСБМ), ‘купіна’ (Касп., ЛА, 5), ‘магільны насып’ (Шатал., ЛА, 2), ‘вялікі курган, старажытная магіла круглай формы’ (віц., Яшк.), ‘курган, грудок’ (ТС), ‘намагільны насып’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ), ‘кратавінне’ (рас., Сл. ПЗБ). Рус. (арх.) со́пка ‘невялікая гара, якая стаіць асобна’, ‘вулкан; невялікі востраў’, дыял. ‘узгорак’, соп ‘насып’, стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’. Выводзяць ад соп, якое да сыпаць (Міклашыч, 334; Праабражэнскі, 2, 357; Траўтман, 293), параўн. таксама каш. sëpa ‘кратавінне’ ад sëpac ‘сыпаць’ (SEK, 4, 264). Даль (4, 273) узводзіць да сопеть, гл. сапці; Фасмер (3, 719) дапускае сувязь з гэтым дзеясловам толькі для значэння ‘вулкан’. Паводле Крукоўскага (Уплыў, 73), бел. сопка з рускай, але гэта, магчыма, толькі ў значэнні ‘вулкан’. У іншых славянскіх мовах (чэшскай, польскай) таксама з рускай, гл. Голуб-Копечны, 334; Варш. сл., 6, 268; Басай-Сяткоўскі, Słownik, 329.

Со́пка 2 ‘канапа’ (ТС), со́ўка ‘тс’ (маст., Сл. ПЗБ). Памяншальнае ад сафа́ ‘мяккая шырокая канапа’, якое праз рус. софа́ ‘тс’ або польск. sofa з франц. sofa, італ. sofá ‘канапа, сафа’; заходнееўрапейскія словы ўзыходзяць да араб. suffia ‘падушка на вярблюжым сядле’ (Фасмер, 3, 729).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ава́чинская со́пка Ава́чынская со́пка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ключевска́я Со́пка (вулкан) Ключаўска́я Со́пка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Віспа ’нізкі пакаты пясчаны бераг’ (стол., Яшк.). Укр. виспа ’востраў’, польск. wyspa. Бел. лексема запазычана з польск. мовы (з пераносам значэння ’востраў’ → ’нізкі бераг’). Польск. wyspa Брукнер (639) суадносіць з дзеясловам suć, spę ’насыпаць’ (параўн. яшчэ рус. сопка, бел. сопка). Гл. вы́сып.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Со́пкі ‘разварысты, рассыпісты’ (ТСБМ, Байк. і Некр., Шат., Касп., Бяльк., Барад., Жыв. сл.), ‘даўкі (пра сыпкую, сухую ежу)’ (Ласт.), ‘несакавіты (пра ягады)’, ‘мяккі (пра снег)’ (Сл. ПЗБ). Укр. палес. со́пкий ‘тс’; усе да *съпъкъ; іншая ступень чаргавання кораня ў сыпаць (гл.). Параўн. стараж.-рус. съпъ ‘насып, узгорак, гара’, сопка, а таксама рассыпісты ‘сыпкі, разварысты’; гл. ЕСУМ, 5, 355.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)