со́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. со́нны со́нная со́ннае со́нныя
Р. со́ннага со́ннай
со́ннае
со́ннага со́нных
Д. со́ннаму со́ннай со́ннаму со́нным
В. со́нны (неадуш.)
со́ннага (адуш.)
со́нную со́ннае со́нныя (неадуш.)
со́нных (адуш.)
Т. со́нным со́ннай
со́ннаю
со́нным со́ннымі
М. со́нным со́ннай со́нным со́нных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дрымо́тна-со́нны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. дрымо́тна-со́нны дрымо́тна-со́нная дрымо́тна-со́ннае дрымо́тна-со́нныя
Р. дрымо́тна-со́ннага дрымо́тна-со́ннай
дрымо́тна-со́ннае
дрымо́тна-со́ннага дрымо́тна-со́нных
Д. дрымо́тна-со́ннаму дрымо́тна-со́ннай дрымо́тна-со́ннаму дрымо́тна-со́нным
В. дрымо́тна-со́нны (неадуш.)
дрымо́тна-со́ннага (адуш.)
дрымо́тна-со́нную дрымо́тна-со́ннае дрымо́тна-со́нныя (неадуш.)
дрымо́тна-со́нных (адуш.)
Т. дрымо́тна-со́нным дрымо́тна-со́ннай
дрымо́тна-со́ннаю
дрымо́тна-со́нным дрымо́тна-со́ннымі
М. дрымо́тна-со́нным дрымо́тна-со́ннай дрымо́тна-со́нным дрымо́тна-со́нных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

со́нны, -ая, -ае.

1. Які адбываецца ў час сну, звязаны са сном.

С. стан.

Соннае дыханне.

2. Вялы, неактыўны ад жадання спаць, які яшчэ не зусім прачнуўся.

Соннае дзіця.

3. перан. Пасіўны, бяздзейны.

Соннае жыццё.

4. Снатворны (пра лекі).

Сонныя кроплі.

Сонная артэрыя — вялікая парная артэрыя з двух бакоў шыі.

Сонная хвароба — інфекцыйнае захворванне, якое характарызуецца моцнай санлівасцю.

Як сонная муха — запаволены і вялы.

|| наз. со́ннасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

расшту́рхаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. каго-што. Адштурхнуць усіх, многіх у розныя бакі.

Р. натоўп.

2. каго (што). Штурхаючы, разбудзіць; раскатурхаць.

Р. соннае дзіця.

|| незак. расшту́рхваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. расшту́рхванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

замарачэ́нне, ‑я, н.

Разм. Зацямненне свядомасці; замарока. Даніла .. ў цяжкім замарачэнні не стрымаў сябе, упікнуў Улляну. Кулакоўскі. Усяго шэсць глыткоў, і соннае замарачэнне бясследна знікае. Асіпенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Дзяржава, якой кіруе цар (уст.).

2. Час праўлення цара (царыцы); цараванне.

3. перан., чаго або якое. Сфера, вобласць прыроды.

Птушынае ц.

Ц. кветак.

Соннае царства (разм., жарт.) — спакой, цішыня, калі ўсе спяць.

Царства Нябеснае каму (разм.) — гаворыцца пры добрым упамінанні нябожчыка.

Цёмнае царства — сімвал некультурнага, невуцкага грамадскага асяроддзя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чвя́канне, ‑я, н.

Разм. Дзеянне паводле знач. дзеясл. чвякаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Зрэдку чулася невыразнае мармытанне, соннае чвяканне губамі. Крапіва. Здалёку пачулася нейкае няроўнае чвяканне, быццам нехта цяжкі і нязграбны прабіраецца па багністай і гразкай глебе. В. Вольскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рство в разн. знач. ца́рства, -ва ср.;

расти́тельное ца́рство раслі́ннае ца́рства;

живо́тное ца́рство жывёльнае ца́рства;

со́нное ца́рство со́ннае ца́рства;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

шо́рханне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шорхаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. У празрыстай цішыні быў выразна чуваць кожны гук, і сярод іх — соннае крумканне жаб у сажалках, фырканне каня і шорханне колаў па вільготным скошаным лузе. Сіўцоў. Мокры жвір з мяккім шорханнем умінаўся пад ботамі. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ца́рства ср., в разн. знач. ца́рство;

Маско́ўскае ц. — Моско́вское ца́рство;

раслі́ннае ц. — расти́тельное ца́рство;

со́ннае ц.шутл. со́нное ца́рство;

ц. нябе́снае — ца́рство небе́сное

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)