со́ваць¹ гл. сунуць¹.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ваць² гл. сунуць².

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

со́ваць

дзеяслоў, пераходны/непераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. со́ваю со́ваем
2-я ас. со́ваеш со́ваеце
3-я ас. со́вае со́ваюць
Прошлы час
м. со́ваў со́валі
ж. со́вала
н. со́вала
Загадны лад
2-я ас. со́вай со́вайце
Дзеепрыслоўе
цяп. час со́ваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

со́ваць несов.

1. в разн. знач. сова́ть;

с. ру́кі ў кішэ́ні — сова́ть ру́ки в карма́ны;

с. кні́гі ў чамада́н — сова́ть кни́ги в чемода́н;

с. ха́бар — сова́ть взя́тку;

2. (с раздражением показывать) ты́кать;

3. (чем-л. во что-л.) сова́ть, ты́кать;

4. (перемещать) дви́гать, передвига́ть;

хо́піць вам с. гэ́тыя крэ́слы — бу́дет вам дви́гать (передвига́ть) э́ти сту́лья;

с. нос — сова́ть нос

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

со́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. Незак. да сунуць (у 1–5 знач.).

2. каго-што. Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца. Варушыць Аўгіня вілачнікам гаршкі, чапялой патэльню совае да вуголляў. Бядуля. Потым пасажыры совалі кашалёк нагамі, пакуль ён не апынуўся ў кутку, дзе стаяў безбілетны Віця. Якімовіч.

3. безас. Разм. Пра рэзкі боль. Совае ў калена.

•••

Соваць (сунуць, тыцкаць) нос куды — умешвацца ў што‑н., звычайна не ў сваю справу.

Соваць (тыцкаць) пад нос каму — даваць, паказваць што‑н. непачціва, абы-як.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

су́нуць², -ну, -неш, -не; сунь; незак., каго-што.

Перамяшчаць, перасоўваць з месца на месца.

С. шафу па падлозе.

|| незак. со́ваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́нуць¹, -ну, -неш, -не; сунь; су́нуты; зак.

1. каго-што. Усунуць, укласці ўсярэдзіну чаго-н., пад што-н., пакласці куды-н. спехам.

С. палена ў агонь.

С. ногі ў валёнкі.

2. Даць што-н. спяшаючыся, нядбайна, нехайна.

С. граблі ў рукі.

3. перан., каго-што і без дап.

4. што і без дап. Груба ўдарыць, стукнуць (разм.).

С. нажом у бок.

5. што і без дап. Паказаць што-н. са злосцю, з незадавальненнем; тыцнуць.

С. пропуск вахцёру.

Сунуць у лапу — даць хабар.

|| незак. со́ваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Со́ваць ‘перамяшчаць, ставіць, устаўляць’, безасабова таксама пра рэзкі боль (ТСБМ, Сл. ПЗБ, ТС), ‘піхаць, утыкаць, утыркаць’ (Некр. і Байк.), сува́ць ‘тс’ (Нас., Ласт.), со́вацца ‘ўсоўвацца’, ‘хадзіць з месца на месца’ (ТСБМ), ‘павольна рухацца’ (Сл. ПЗБ), со́вацца, со́ўвацца ‘соўгацца’ (ТС), сува́цца ‘хістацца, піхацца’ (Нас., Ласт.). Укр. сова́ти, рус. сова́ть, стараж.-рус. совати ‘кідаць кап’ё’, польск. suwać, в.-луж. suwać, н.-луж. suwaś, ст.-чэш. sovati, славац. zasúvať ‘засоўваць, перасоўваць’, серб. дыял. со́вам се, су́вам се ‘працягваць руку за чым-небудзь’, славен. sováti, балг. со́вам, ст.-слав. совати ‘кідаць’. Прасл. *sovati роднаснае літ. šáutiсоваць; саджаць (хлеб у печ)’, ‘страляць’, лат. šaũt ‘страляць; хутка соваць; штурхаць’, далей гоц. skewjan ‘ісці’, алб. heth ‘кідаю; вею зерне’, ст.-в.-ням. scioʒan, ст.-ісл. skjóta ‘страляць, рухаць, штурхаць’; параўноўваюць яшчэ з ст.-інд. suvati ‘прыводзіць у рух’, хец. šuu̯āi‑ ‘штурхаць, рухаць’. Гл. Траўтман, 300; Мюленбах-Эндзелін, 4, 9–10; Фасмер, 3, 705; Махэк₂, 592–593; Шустар-Шэўц, 1380–1381. Борысь (588) форму *sovati лічыць другаснай ад *suti, *sovǫ па аналогіі з *davati ‘даваць’; і.-е. корань *(s)keu̯‑ ‘кідаць, пасоўваць, ціснуць’. Гл. таксама сунуць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

засо́ваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

Разм. Пачаць соваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

со́ўгаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак. (разм.).

1. што. Перасоўваць што-н. з месца на месца.

С. сталы з аднаго пакоя ў іншы.

2. што. Соваць, рухаць чым-н. у розных напрамках (звычайна на паверхні).

С. скрынкі.

3. чым. Соваць, поркаць куды-н., у што-н.

С. палкай у гразь.

|| аднакр. саўгану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. со́ўганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)