Смо́льнае

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, субстантываваны, ад’ектыўнае скланенне

адз.
н.
Н. Смо́льнае
Р. Смо́льнага
Д. Смо́льнаму
В. Смо́льнае
Т. Смо́льным
М. Смо́льным

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

смо́льны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. смо́льны смо́льная смо́льнае смо́льныя
Р. смо́льнага смо́льнай
смо́льнае
смо́льнага смо́льных
Д. смо́льнаму смо́льнай смо́льнаму смо́льным
В. смо́льны (неадуш.)
смо́льнага (адуш.)
смо́льную смо́льнае смо́льныя (неадуш.)
смо́льных (адуш.)
Т. смо́льным смо́льнай
смо́льнаю
смо́льным смо́льнымі
М. смо́льным смо́льнай смо́льным смо́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

шуфля́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Скрынка з невысокімі сценкамі і дном, зробленая з дошак ці фанеры, якая служыць для захоўвання, складвання якіх‑н. рэчаў. Рыгор Данілавіч дастаў з шуфляды стала тоўсты каленкоравы сшытак і пачаў чытаць сваё апавяданне. Хведаровіч. Абедзвюма рукамі.. [Бабейка] згроб паперы са стала і кінуў у шуфляду камоды. Хадкевіч. [Варвара:] — Збегай, Косцік, вазьмі ў шуфлядзе чорны гузік і іголку з чорнай ніткай. Васілевіч.

2. Збітыя ў выглядзе прамавугольніка дошкі, змешчаныя ў аконным праёме, унутры якіх замацоўваюць раму. Бярвенне было здаровае, смольнае, шуфляды ў вокнах тоўстыя, і шалёўка на іх шчыльна дапушчана. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шалёўка, ‑і, ДМ ‑лёўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаляваць.

2. зб. Тонкія дошкі, якія ідуць на абшыўку драўляных пабудоў. Сярод двара чарнеюць пад дажджом напілаваныя на цыркулярцы шалёўкі, складзеныя высокім трохкутнікаў, каб не каселі. Ермаловіч. Высокая масіўная брама была збіта ўзорам з нарэзаных шалёвак. Дуброўскі. Пятро доўга ішоў.. паўз абшытыя шалёўкай прысадзістыя дамы — амаль кожны з блакітнымі аканіцамі. М. Стральцоў. // Абшыўка з такіх дошак. Пятро і ў сваім двары быў гаспадар. Хоць дом у яго быў даўні, але жаўцеў шалёўкай, нібы падвошчаны. Ракітны. Чалавек працягнуў паверх шалёўкі калючы дрот, каб не лазілі падшывальцы ў сад, бліжэй перавязаў сабаку. Даніленка.

3. Р мн. шалёвак. Адна з такіх дошак. Выбраўшы паточаную шашалем шалёўку, [стары] скінуў яе на ніз. Брыль.

4. Накладныя планкі вакол акна, дзвярэй. Бярвенне было здаровае, смольнае, шуфляды ў вокнах тоўстыя, і шалёўка на іх шчыльна дапушчана. Чорны. Алёша пачуў, як яго пацягнула ўперад, падняло ўгору ад зямлі аж да верхняй шалёўкі ў акне. Пташнікаў.

[Ад польск. szalówka.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)