сметанко́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. сметанко́вы сметанко́вая сметанко́вае сметанко́выя
Р. сметанко́вага сметанко́вай
сметанко́вае
сметанко́вага сметанко́вых
Д. сметанко́ваму сметанко́вай сметанко́ваму сметанко́вым
В. сметанко́вы (неадуш.)
сметанко́вага (адуш.)
сметанко́вую сметанко́вае сметанко́выя (неадуш.)
сметанко́вых (адуш.)
Т. сметанко́вым сметанко́вай
сметанко́ваю
сметанко́вым сметанко́вымі
М. сметанко́вым сметанко́вай сметанко́вым сметанко́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

эскімо́, нескл., н.

Сметанковае марожанае на падачцы, глазураванае шакададам.

Цыліндрык э.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пламбі́р, -у, м.

Сметанковае марожанае з арэхамі, ягадамі, шакаладам і пад.

|| прым. пламбі́рны, -ая, -ае.

П. торт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сли́вочный сметанко́вы;

сли́вочное ма́сло сметанко́вае ма́сла;

сли́вочное моро́женое сметанко́вае маро́жанае;

сли́вочный крем сметанко́вы крэм.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

смята́нка, -і, ДМ -нцы, ж.

1. гл. смятана.

2. Верхні густы і тлусты слой салодкага малака; вяршкі.

|| прым. сметанко́вы, -ая, -ае.

Сметанковае масла.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сметанко́вы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з смятанкі, з смятанкай. Сметанковае марожанае. □ У горадзе ўсё ёсць — і халва, і селядцы, і кансервы з фасолі, нават сметанковае пячэнне, а вось цукерак венгерскіх можа і не быць там. Чыгрынаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маро́жанае, ‑ага, н.

Замарожаная салодкая ежа з малочных прадуктаў, а таксама пладова-ягаднага соку. Сметанковае марожанае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расце́рці, разатру, разатрэш, разатрэ; разатром, разатраце; зак., каго-што.

1. Тручы, размяць, раздрабіць. Базыль кінуў і расцёр нагой акурак. Курто. // Тручы, размяшаць, ператварыць у аднародную або вадкаватую масу. Расцерці яйкі з цукрам. Расцерці сметанковае масла.

2. Размазаць па якой‑н. паверхні. Шурпатай далонню .. [Агей] выцер вочы, расцёр па шчацэ слязу. Галавач. [Пастаялец] заўважыў попел на абрусе. Хацеў пальцам згарнуць, ды расцёр на тканіне. Грамовіч.

3. Зрабіць масаж, уцерці што‑н. Чырвоныя ад холаду ногі .. [Піліп] расцёр і працягнуў да агню. Шчарбатаў. Асцярожна перанёс туды раненага капітана і зрабіў перавязку, расцёр спіртам яго твар і рукі. Шамякін.

4. Разм. Ходзячы, ездзячы, утаптаць, пракласці (дарогу, сцежку і пад.). А хоць і разатруць, пратопчуць дарогу — ненадоўга. Уночы яе ўсё адно закідае, замяце снегам. Сачанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ма́сло ср.

1. (коровье) ма́сла, -ла ср.;

сли́вочное ма́сло сметанко́вае ма́сла;

топлёное ма́сло то́пленае ма́сла;

2. (растительное) але́й, род. але́ю м.;

коко́совое ма́сло како́савы але́й;

конопля́ное ма́сло канапля́ны але́й;

льняно́е ма́сло ільняны́ але́й;

подсо́лнечное ма́сло слане́чнікавы але́й;

по́стное ма́сло але́й;

прова́нское ма́сло права́нскі але́й;

3. (техническое) ма́сла, -ла ср.;

вазели́новое ма́сло вазелі́навае ма́сла;

купоро́сное ма́сло купарва́снае ма́сла;

лету́чее ма́сло ляту́чае ма́сла;

маши́нное ма́сло машы́ннае ма́сла;

минда́льное ма́сло мінда́льнае ма́сла;

минера́льное ма́сло мінера́льнае ма́сла;

парафи́новое ма́сло парафі́навае ма́сла;

ро́зовое ма́сло ру́жавае ма́сла;

сма́зочное ма́сло зма́зачнае ма́сла;

эфи́рное ма́сло эфі́рнае ма́сла;

4. жив. але́й, род. але́ю м.;

писа́ть ма́слом піса́ць але́ем;

как по ма́слу як па ма́сле;

как сыр в ма́сле як сыр у ма́сле;

подли́ть ма́сла в ого́нь падлі́ць ма́сла (але́ю) у аго́нь.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)