слі́зісты, -ая, -ае.

1. гл. слізь.

2. Пакрыты сліззю або які выдзяляе слізь.

Слізістая шапачка грыба.

Слізістая абалонка — тонкая, пакрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін.

Запаленне слізістай (наз.).

|| наз. слі́зістасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слі́зісты

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слі́зісты слі́зістая слі́зістае слі́зістыя
Р. слі́зістага слі́зістай
слі́зістае
слі́зістага слі́зістых
Д. слі́зістаму слі́зістай слі́зістаму слі́зістым
В. слі́зісты (неадуш.)
слі́зістага (адуш.)
слі́зістую слі́зістае слі́зістыя (неадуш.)
слі́зістых (адуш.)
Т. слі́зістым слі́зістай
слі́зістаю
слі́зістым слі́зістымі
М. слі́зістым слі́зістай слі́зістым слі́зістых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слі́зісты

прыметнік, адносны

слі́зісты сли́зистый;

~тая абало́нкаанат. сли́зистая оболо́чка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слі́зісты, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да слізі, з’яўляецца сліззю. Слізістае рэчыва. // Спец. Які змяшчае слізь, выдзяляе слізь. Слізістая сумка. Слізістыя залозы.

2. у знач. наз. слі́зістая, ‑ай, ж. Слізістая абалонка — тонкая, заўсёды накрытая сліззю абалонка, якая высцілае ўнутраную паверхню некаторых органаў чалавека і пазваночных жывёлін. Слізістая носа.

3. Пакрыты сліззю, слізкі. Слізістыя грыбы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слізь, слі́зі, ж.

Цягучая і слізкая маса, якая выдзяляецца некаторымі клеткамі жывых арганізмаў, слізістымі залозамі.

|| прым. слі́зісты, -ая, -ае і слі́зевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадзяніста-слізісты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. вадзяніста-слізісты вадзяніста-слізістая вадзяніста-слізістае вадзяніста-слізістыя
Р. вадзяніста-слізістага вадзяніста-слізістай
вадзяніста-слізістае
вадзяніста-слізістага вадзяніста-слізістых
Д. вадзяніста-слізістаму вадзяніста-слізістай вадзяніста-слізістаму вадзяніста-слізістым
В. вадзяніста-слізісты
вадзяніста-слізістага
вадзяніста-слізістую вадзяніста-слізістае вадзяніста-слізістыя
Т. вадзяніста-слізістым вадзяніста-слізістай
вадзяніста-слізістаю
вадзяніста-слізістым вадзяніста-слізістымі
М. вадзяніста-слізістым вадзяніста-слізістай вадзяніста-слізістым вадзяніста-слізістых

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слізяві́к, ‑зевіку, м.

Ніжэйшая бесхларафілавая расліна, слізісты грыб.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сли́зистый слі́зісты;

сли́зистая оболо́чка анат. слі́зістая абало́нка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слі́зевы, ‑ая, ‑ае.

Тое, што і слізісты (у 1 знач.). Слізевае рэчыва. Слізевыя хады ў раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)