слізгану́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. слізгану́ся слізганё́мся
2-я ас. слізгане́шся слізганяце́ся
3-я ас. слізгане́цца слізгану́цца
Прошлы час
м. слізгану́ўся слізгану́ліся
ж. слізгану́лася
н. слізгану́лася
Загадны лад
2-я ас. слізгані́ся слізгані́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час слізгану́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

слізгану́цца сов., однокр.

1. скользну́ть, соскользну́ть;

2. поскользну́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слізгану́цца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; ‑нёмся, ‑няцеся; зак.

1. Аднакр. да слізгацца (у 1, 3 знач.).

2. Паслізнуцца. [Хлопец] паставіў падножку, я слізгануўся і, ускінуўшы рукі, расцягнуўся тут жа на парозе. Адамчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слі́згацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак.

1. Плаўна рухацца па гладкай, слізкай паверхні.

С. на лыжах.

2. Тое, што і слізгаць (у 3 знач.).

3. Коўзацца, катацца.

С. па лёдзе.

|| аднакр. слізгану́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. слі́зганне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скользну́ть сов. и однокр.

1. слізгану́цца, каўзану́цца; (о пуле, осколке) зачапі́цца;

2. (прошмыгнуть) праслізну́ць, прашмыгну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)