слязі́на
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
слязі́на |
слязі́ны |
| Р. |
слязі́ны |
слязі́н |
| Д. |
слязі́не |
слязі́нам |
| В. |
слязі́ну |
слязі́ны |
| Т. |
слязі́най слязі́наю |
слязі́намі |
| М. |
слязі́не |
слязі́нах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
слязі́на, ‑ы, ж.
Тое, што і сляза (у 1, 2 і 4 знач.). І чхаў [Антось], і пырхаў з паўгадзіны, І выціраў з вачэй слязіны. Колас. Вочы .. [бацькі] зачырванелі, і дзве слязіны застылі на шчоках. Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гару́чы 1, ‑ая, ‑ае.
1. Здольны гарэць. Гаручы газ. Гаручыя сланцы.
2. у знач. наз. гару́чае, ‑ага, н. Паліва для рухавікоў (нафта, бензін і інш.).
гару́чы 2, ‑ая, ‑ае.
Нар.-паэт. Горкі, пякучы. Глядзіць на Дзвіну ў адзіноце дзяўчына, Гаручая ўпала на бераг слязіна. Зарыцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слязі́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.
Памянш.-ласк. да слязіна, сляза (у 1, 2 і 4 знач.). Як ні трымаў сябе ў руках Андрэй, але і ў яго вачах бліснула слязінка. Колас. Даніла Платонавіч разбіў галавешкі, потым, падумаўшы, зноў ўкінуў дроў, і Лемяшэвіч назіраў, як хутка яны загараюцца, як на паленн[і] выступаюць слязінкі смалы, капаюць у жап. Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)