слане́чнік

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. слане́чнік слане́чнікі
Р. слане́чніку слане́чнікаў
Д. слане́чніку слане́чнікам
В. слане́чнік слане́чнікі
Т. слане́чнікам слане́чнікамі
М. слане́чніку слане́чніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

слане́чнік, -у, мн. -і, -аў, м.

Аднагадовая травяністая расліна з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле, якая вырошчваецца ў асноўным дзеля атрымання алею з насення, а таксама насенне гэтай расліны.

|| прым. слане́чнікавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слане́чнік, -ку м. подсо́лнечник, подсо́лнух

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слане́чнік, ‑у, м.

1. Аднагадовая травяністая расліна сямейства складанакветных з буйным жоўтым суквеццем на высокім сцябле (вырошчваецца ў асноўным для атрымання алею з насення). На палях, апрача пшаніцы, рассцілаюцца цэлыя лясы сланечніку. Пестрак. Ніжэй згіналі цераз плот цяжкія шапкі цыбатыя сланечнікі. Адамчык.

2. Насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак. [Максім Сцяпанавіч:] — І танцаваць не ўмею. Не навучыўся, бачыш, у маладосці, бо гэта, як і лусканне сланечніку, страшэнным мяшчанствам лічылася. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Слане́чнік ‘расліна Heliantus L.’, ‘насенне гэтай расліны, якое ядуць як ласунак’, дыял. сланэ́чнік, сланэ́шнік, слано́шнік, сло́мачнік ‘тс’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Кіс., Сцяшк., Сл. ПЗБ, ТС, Інстр. 1, Жыв. сл.), ‘дзевясіл, Inula helenium L.’ (Касп.). З польск. słonecznik, słoniecznik < słonce ‘сонца’ (Цвяткоў, Запіскі, 2, 1, 59), таму што расліна паварочвае галоўкі за сонцам; калька лац. навуковай назвы, якая ад грэч. ἥλιος ‘сонца’; гл. Махэк, Jména, 243.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

але́істы, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае ў сабе многа алею, тлусты.

А. сланечнік.

|| наз. але́істасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подсо́лнечник бот. слане́чнік, -ку м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подсо́лнух разг. слане́чнік, -ку м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

лу́скаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; незак.

1. што. Раскусваць, разгрызаць (шкарлупіну) з трэскам.

Л. сланечнік.

2. Утвараць чым-н. кароткія адрывістыя гукі, патрэскваць.

Пальцы лускаюць.

|| аднакр. лу́снуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. лу́сканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Салане́шніксланечнік’ (Мат. Гом.; полацк., Нар. лекс.). З сланечнік з гіперычным паўнагалоссем.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)