славі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Тое, што і славяназнаўства.

|| прым. славісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славі́стыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. славі́стыка
Р. славі́стыкі
Д. славі́стыцы
В. славі́стыку
Т. славі́стыкай
славі́стыкаю
М. славі́стыцы

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

славі́стыка ж. слави́стика

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

славі́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Тое, што і славяназнаўства. Гэтая праца [В. І. Баркоўскага «Сінтаксіс старажытных грамат»] мае выключна важнае значэнне не толькі для рускага, беларускага і ўкраінскага мовазнаўства, але і для славістыкі ўвогуле. «Полымя».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слави́стика славі́стыка, -кі ж.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Славі́ст ‘спецыяліст у галіне славістыкі, славянскай філалогіі’, славі́стыка, славісты́чны, якія ад ням. Slavist, Slawist (з 1‑й пал. XIX ст.) < лацінскай назвы славян S(c)lāvī (гл. славянін) (Рэйзак, 580) або ад лац. slavus ‘славянскі’ (Голуб-Ліер, 441).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)