славі́ст
назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне
|
адз. |
мн. |
| Н. |
славі́ст |
славі́сты |
| Р. |
славі́ста |
славі́стаў |
| Д. |
славі́сту |
славі́стам |
| В. |
славі́ста |
славі́стаў |
| Т. |
славі́стам |
славі́стамі |
| М. |
славі́сце |
славі́стах |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
інфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны; зак. і незак., каго (што).
Даць (даваць) інфармацыю. 1. прысутных аб выніках з’езда славістаў.
|| зак. таксама праінфармава́ць, -му́ю, -му́еш, -му́е; -му́й; -мава́ны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
з’езд¹, -а/-у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.
1. -у, гл. з’ехацца.
2. -а. Сход прадстаўнікоў якіх-н. вялікіх арганізацый, груп насельніцтва і пад.
З. славістаў.
|| прым. з’е́здаўскі, -ая, -ае (да 2 знач.; разм.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
цюрко́лаг, ‑а, м.
Спецыяліст па цюркалогіі. У сучасны момант надзейныя вынікі па вывучэнню цюркізмаў у славянскіх мовах могуць быць атрыманы толькі калектыўнымі намаганнямі славістаў і цюрколагаў. Жураўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мілі́ца ’зараснік азёрнага сіту Juncus L.’ (дзісн., Яшк.). З с.-лац. назвы milica, melica ’даволі рослая трава з роду Sorghum у паўд.-еўр. краінах’ < лац. milium ’проса’, роднаснага да ст.-грэч. μελίνη ’проса’. Трубачоў (Серболуж. лингв, сб. Даклад V з’езду славістаў, 181) на падставе в.- і н.-луж. wódna mil ’стрэлкаліст, Sigittaria L.’, ’шыльнік, Subularia aquatica L.’ выводзіць прасл. milica ’чарот, Scirpius’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
з’езд, ‑а і ‑у, М ‑дзе, м.
1. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. з’язджацца — з’ехацца (у 2 знач.). Пачаўся з’езд гасцей.
2. ‑а. Сход прадстаўнікоў якіх‑н. вялікіх арганізацый, катэгорый насельніцтва і пад., які мае грамадска-палітычны або навуковы характар. З’езд КПСС. З’езд настаўнікаў. З’езд калгаснікаў. З’езд славістаў.
3. ‑у. Дзеянне паводле дзеясл. з’язджаць — з’ехаць (у 1, 2 знач.). З’езд з гары на санках. Пры з’ездзе з дарогі воз абярнуўся.
4. ‑а. Месца, па якім спускаюцца, з’язджаюць уніз: спуск. Відаць было, як яны [немцы] спускаліся па дарожным з’ездзе ўніз, хаваючыся за гліністымі буграмі. Лынькоў. Перш чым трапіць.. да мосціка, трэба з’ехаць пракапаным з’ездам, дзе калёсы і чалавек хаваюцца з галавою. Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)