славя́не, -вя́н, адз. славяні́н, -а, м.

Адна з самых вялікіх у Еўропе груп роднасных па мове і культуры народаў (беларусы, палякі, балгары і інш.), якія ўтвараюць тры галіны: усходне-, заходне- і паўднёваславянскую.

|| ж. славя́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. славя́нскі, -ая, -ае.

Славянскія мовы.

С. эпас.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славя́не, -вя́н славя́не

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

славя́не, ‑вян; адз. славянін, ‑а, м.; славянка, ‑і, ДМ ‑нцы; мн. славянкі, ‑нак; ж.

Вялікая група роднасных па паходжанню і блізкіх па мове і культуры народаў, якія жывуць у Еўропе і Азіі і складаюць тры адгалінаванні: усходнеславянскае (рускія, украінцы, беларусы), заходнеславянскае (палякі, чэхі, славакі, лужычане), паўднёваславянскае (балгары, сербы, харваты, славенцы, македонцы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славя́нства, -а, н., зб.

Славяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

славяні́н

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. славяні́н славя́не
Р. славяні́на славя́н
Д. славяні́ну славя́нам
В. славяні́на славя́н
Т. славяні́нам славя́намі
М. славяні́не славя́нах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

славяні́н,

гл. славяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славя́нка,

гл. славяне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пала́бскі, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да палабаў. Палабскія славяне. Палабская мова.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

славя́нства, ‑а, н., зб.

Славяне. Уклад славянства ў сусветную навуку і культуру.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сці́брыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Украсці. Славяне, хто конаўку сцібрыў? — гукнуў хтосьці на ўсю зямлянку. Васілёнак. — Не шукайце, бацька, — сказаў Тарасюк. — У нас рэчавы мяшок за ноч нехта сцібрыў, заадно ён і вашу махорку прыхапіў з сабою. С. Александровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)