слабасі́льны, -ая, -ае.

1. Са слабым здароўем, недастаткова дужы.

С. чалавек.

2. 3 невялікай магутнасцю (спец.).

С. матор.

|| наз. слабасі́лле, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слабасі́льны

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. слабасі́льны слабасі́льная слабасі́льнае слабасі́льныя
Р. слабасі́льнага слабасі́льнай
слабасі́льнае
слабасі́льнага слабасі́льных
Д. слабасі́льнаму слабасі́льнай слабасі́льнаму слабасі́льным
В. слабасі́льны (неадуш.)
слабасі́льнага (адуш.)
слабасі́льную слабасі́льнае слабасі́льныя (неадуш.)
слабасі́льных (адуш.)
Т. слабасі́льным слабасі́льнай
слабасі́льнаю
слабасі́льным слабасі́льнымі
М. слабасі́льным слабасі́льнай слабасі́льным слабасі́льных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

слабасі́льны слабоси́льный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слабасі́льны, ‑ая, ‑ае.

1. Недастаткова моцны фізічна, слабы. Слабасільны чалавек. Слабасільны конь. □ Магутны род даў слабасільных патомкаў. Васілёнак.

2. Які мае невялікую магутнасць (пра машыны, механізмы). Слабасільны катэр,

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

слабоси́льный

1. (о людях, животных) слабасі́льны, няду́жы;

2. (о машине) слабасі́льны; сла́бы;

слабоси́льный мото́р слабасі́льны (сла́бы) мато́р.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

слаба...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па значэнню слову «слабы»; напрыклад: слабасільны, слабахарактарны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Дыхля́кслабасільны чалавек’ (Шат.). З дахля́к (да до́хлы).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ды́гля ’высокая, худая жанчына’ (Жд. 2) Няясна. Можа, з ы́хля (параўн. у Шат. дыхля́кслабасільны чалавек’).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Махляпісты (груб.) ’павольны, нерухавы’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да хліпаслі́вы ’слабавольны, бяздзейны’, хлюпава́ты ’няўдалы, слабасільны’ (гл.) з прэфармантам ма‑.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сухаду́шына ’ўдар кулаком у хрыбет, моцны ўдар’ (Нас., Бяльк.), ’сухотнік’ (Нас.). Хутчэй за ўсё, утворана на базе прыметніка сухаду́шныслабасільны’ (Нас.), што да сухі́ ’слабы, хілы; пусты’, параўн. слабаду́шны, маладу́шны, рус. тщеду́шныйслабасільны’ і пад., другая частка звязана з дух (гл.), параўн. слабы́ ду́хам ’няўстойлівы, падатлівы’. Значэнне ’ўдар’, відаць, на аснове ду́хам ’мігам, хутка’, адны́м ду́хам (ды́хам) ’раптам, за адзін раз’ (ТСБМ), гл. таксама дыхаць; да семантыкі параўн. польск. suche razy ’біццё без крыві’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)