скі́фа-сарма́цкі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скі́фа-сарма́цкі скі́фа-сарма́цкая скі́фа-сарма́цкае скі́фа-сарма́цкія
Р. скі́фа-сарма́цкага скі́фа-сарма́цкай
скі́фа-сарма́цкае
скі́фа-сарма́цкага скі́фа-сарма́цкіх
Д. скі́фа-сарма́цкаму скі́фа-сарма́цкай скі́фа-сарма́цкаму скі́фа-сарма́цкім
В. скі́фа-сарма́цкі (неадуш.)
скі́фа-сарма́цкага (адуш.)
скі́фа-сарма́цкую скі́фа-сарма́цкае скі́фа-сарма́цкія (неадуш.)
скі́фа-сарма́цкіх (адуш.)
Т. скі́фа-сарма́цкім скі́фа-сарма́цкай
скі́фа-сарма́цкаю
скі́фа-сарма́цкім скі́фа-сарма́цкімі
М. скі́фа-сарма́цкім скі́фа-сарма́цкай скі́фа-сарма́цкім скі́фа-сарма́цкіх

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скі́ф

‘прадстаўнік племені’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скі́ф скі́фы
Р. скі́фа скі́фаў
Д. скі́фу скі́фам
В. скі́фа скі́фаў
Т. скі́фам скі́фамі
М. скі́фе скі́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скі́ф

‘лодка’

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скі́ф скі́фы
Р. скі́фа скі́фаў
Д. скі́фу скі́фам
В. скі́ф скі́фы
Т. скі́фам скі́фамі
М. скі́фе скі́фах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Па́трыць ’шукаць, выглядаць’ (браг., Шатал.). Укр. патраты ’ачышчаць птушак ад пер’яў, свіней ад шэрсці’, рус. кастр. патрать ’даражыць, берагчы’, польск. patrzeć ’глядзець, звяртаць увагу, выглядаць, сачыць, клапаціцца’, чэш. patřiti ’належыць’, opatrovati ’ахоўваць, пільнаваць’, славац. patriť ’тс’, patrať ’сачыць, вышукваць’, серб.-харв. патраты ’тс’, ’быць карысным’, patriti ’выпадаць на долю’, opatriti ’забяспечыць чым-н.’, балг. патры’, ’варажыць, загаворваць ад уроку’. Прасл. patriti ’глядзець, ’клапаціцца, берагчы’, роднаснае са ст.-інд. pūti ’ахоўвае, сцеражэ’, patar ’захавальнік’ (Лекаў, SOc, 1933, 12, 138–140; Фасмер, 3, 217), з’яўляецца раннім скіфа-сармацкім запазычаннем, параўн. ст.-іран. pairai ’ахоўваць, сцерагчы, валодаць’ (Трубачоў, Этимология–1965, 47–50; Мартынаў, Язык., 47). Гэты іранізм пашырыўся ў асноўным у зах.-слав. мовах, уступіўшы ва ўзаемадзеянне з тагачасным абсалютным сінонімам прасл. blʼusti, пашыраным на ўсходзе і поўдні Славіў параўн. бел. блюдкі ’беражлівы’, ’які заўсёды можа і мае чым пачаставаць госця’. Можна згадзіцца з Булыкам (Лекс. запазыч., 127) у тым, што ст.-бел. патраты ’глядзець’ (1501 г.) было запазычана са ст.-польск. patrzyć ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)