скуё́ўдзіць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скуё́ўджу скуё́ўдзім
2-я ас. скуё́ўдзіш скуё́ўдзіце
3-я ас. скуё́ўдзіць скуё́ўдзяць
Прошлы час
м. скуё́ўдзіў скуё́ўдзілі
ж. скуё́ўдзіла
н. скуё́ўдзіла
Загадны лад
2-я ас. скуё́ўдзі скуё́ўдзіце
Дзеепрыслоўе
прош. час скуё́ўдзіўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Скуёўдзіць ‘моцна памяць’ (чавус., Нар. сл.), скуёўдзіцца ‘сагнуцца, скорчыцца’ (Растарг.), ‘збянтэжыцца, разгубіцца’ (Сцяшк. Сл.). Гл. куёўдзіцца, этымалагічна непразрыстае. З іншай суфіксацыяй параўн. скуёўчыць (бярэз., вусн. паведамленне С. Запрудскага).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)