ску́чанасць
назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне
|
адз. |
| Н. |
ску́чанасць |
| Р. |
ску́чанасці |
| Д. |
ску́чанасці |
| В. |
ску́чанасць |
| Т. |
ску́чанасцю |
| М. |
ску́чанасці |
Крыніцы:
krapivabr2012,
nazounik2008,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
ску́чанасць ж. ску́ченность
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ску́чанасць, ‑і, ж.
Уласцівасць скучанага; цесната, вялікая колькасць каго‑, чаго‑н. на малой тэрыторыі. Скучанасць жывёлы на пашы. Скучанасць хат у старой вёсцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ску́ченность ску́чанасць, -ці ж., цесната́, -ты́ ж.;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
це́сна,
1. Прысл. да цесны (у 1, 3 і 5 знач.).
2. безас. у знач. вык. Пра адсутнасць прасторы або вялікую скучанасць. Міхал, як толькі ажаніўся, Тады ж ад бацькі аддзяліўся, Бо стала цесна. Колас. Каршукоў узабраўся на машыну. Сядзець было цесна, нязручна. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цеснава́та,
1. Прысл. да цеснаваты.
2. безас. у знач. вык. Пра недахоп свабоднага месца, скучанасць. У вагоне, як звычайна ў такі час, было цеснавата. Якімовіч. // перан. Адсутнасць магчымасці для праяўлення ініцыятывы, здольнасцей. Алесь гаварыў горача, падаваў слушныя ідэі, і на развітанне Паўлавец сказаў: — Гляджу я на вас і думаю: цеснавата вам у жыцці. Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зато́р 1 ’скучанасць людзей, сродкаў транспарту, крыгі і выкліканая ёю затрымка руху’. Рус., укр. затор, польск. zator ’тс’, славен. zator ’пагібель, прыгнечанне’, серб.-харв. за́тор ’пагібель’, макед. затор ’знішчэнне’. Ст.-рус. заторь ’затор1’ (XVII ст.). Параўн. балг. дыял. затра ’згуба’. Прасл. zatorь < za‑ter‑ti (гл. церці) як бязафіксны аддзеяслоўны назоўнік з чаргаваннем галосных: першаснае значэнне ’тое, што трэцца’. Параўн. рус. тор ’дарога, люднае месца’, торить ’пракладваць дарогу’ (Фасмер, 4, 81). Гл. зато́р 2.
Зато́р 2 ’сумесь для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і г д.’ Рус., укр. затор ’тс’, польск. zacier, уст. zator Ст.-рус. заторь ’затор’ (XVII ст.). Бязафіксны назоўнік з чаргаваннем галоснага ад дзеяслова za‑ter‑ti (гл. церці) з першасным значэннем ’тое, што заціраецца’ (параўн. зацірка) паўн.-слав. пашырэння. Гл. зато́р 1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
зато́р 1, ‑у, м.
1. Скучанасць людзей, транспарту або іншых прадметаў, якія перамяшчаюцца ў адным напрамку, а таксама затрымка руху ў месцах такой скучанасці; пробка (у 2 знач.). Пранесліся савецкія бамбардзіроўшчыкі, неўзабаве ў галаве калоны пачуліся выбухі. Утварыўся затор. Гурскі. Каб рэгуліроўшчык ведаў, што там затор, «пробка», ён бы ўсе машыны пусціў у аб’езд, па другой вуліцы. Жычка. // Скопішча крыг на рацэ вясной, бярвення ў час лесасплаву і пад. Воддаль чуліся гулкія выбухі — гэта ўзрывалі заторы [лёду] ля моста і ніжэй па рацэ. Хадкевіч. Увесь лес, які ішоў з вярхоўяў ракі, трэба было прапусціць так, каб ні адно бервяно не засталося на беразе і каб не ўтваралася затораў. Чарнышэвіч.
2. перан. Разм. Затрымка ў рабоце. — Не вырас яшчэ свой лес, а таму і з будаўніцтвам заторы. Лупсякоў.
зато́р 2, ‑у і ‑а, м.
Спец.
1. ‑у. Сумесь, прызначаная для браджэння пры вырабе гарэлкі, піва і інш.
2. ‑а. Колькасць брагі, якая пераганяецца за адзін раз для атрымання гарэлкі, а таксама гарэлка, атрыманая ў выніку такой перагонкі. Радзівон выгнаў.. аж два заторы. Прыдалася гарэлка добрая. Сачанка. — Выгналі адзін затор, я хапануў першака — і мора па калена. Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)