ску́ць, скую́, скуе́ш, скуе́; скуём, скуяце́, скую́ць; скуй; ску́ты; зак., каго-што.

Тое, што і скаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ску́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скую́ скуё́м
2-я ас. скуе́ш скуяце́
3-я ас. скуе́ скую́ць
Прошлы час
м. ску́ў скулі́
ж. скула́
н. скуло́
Загадны лад
2-я ас. ску́й ску́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час ску́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

скуць сов., см. скава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скуць, скую, скуеш, скуе; скуём, скуяце; зак., каго-што.

Разм. Тое, што і скаваць. Скуць ланцуг. □ Дарэмна каты лютуюць, — Народ ім не скарыць, Не скуць Карэю путамі. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́ты, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад скуць.

2. у знач. прым. Які не мае свабоды, заняволены. Але верылі мы, Што не вечна тут цьма, І не вечна наш край будзе скуты. Журба. Даволі тупасці, слепасці Люду, што ў горы гарбеў! Б’е гнеў Петрапаўлаўскай крэпасці — Скутага розуму гнеў. Грачанікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)