скупа́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скупа́ю скупа́ем
2-я ас. скупа́еш скупа́еце
3-я ас. скупа́е скупа́юць
Прошлы час
м. скупа́ў скупа́лі
ж. скупа́ла
н. скупа́ла
Загадны лад
2-я ас. скупа́й скупа́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час скупа́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скупа́ць сов., разг. искупа́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скупа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Пакупаць, акунуць у ваду, намачыць. Хацела б быць я рэчкай быстрай, Абегчы родны край! Дзе напаіць, а дзе скупаць, А дзе ўтуліцца ў гай... Цётка. У крыніцы тры разы кусочак шкла Скупала і, перад вач[а]мі кароўкі Трымаючы, шаптала.. заклінання слоўкі. Купала. Замест ба[ты]ставых карунак Ў расе скупаю каласы. Табе вянок у падарунак Саўю на кужаль-валасы. Трус.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скупа́ны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скупаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)