скуль, прысл. (разм.).
Тое, што і адкуль.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ску́ль
прыслоўе
| станоўч. |
выш. |
найвыш. |
| ску́ль |
- |
- |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
скуль нареч., разг. отку́дова
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
скуль, прысл.
Разм. Тое, што і адкуль. Калі поезд праехаў мост, селянін паімкнуўся быў ісці, але Павел Андрэевіч прывітаўся з ім і запытаў, скуль ён. Галавач. Скуль жа ў такога малога гэтулькі сталасці і спрыту? Бажко. Стары падняўся і, відаць, усё ж усхваляваны, падыбаў па паляну, скуль можна было бачыць пажар. Шчарбатаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Скуль ‘адкуль’ (ТСБМ, Бяльк., Байк. і Некр., Др.-Падб., Касп., Сержп. Прымхі, Пятк. 2, ТС, Сл. ПЗБ, Гарэц., Мал., Сцяшк., Янк. БП, Нік.), скуоль (Бес.), ску́льля (Сцяшк.), ску́ляка (Нік.) ‘тс’. Гл. адкуль, параўн. стуль, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Не́скуль ’аднекуль, невядома адкуль’ (ТС). Прыставачнае ўтварэнне (прасл. *пё‑) ад скуль ’адкуль’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
каза́льніца, ‑ы, ж.
Уст. Амбон. Не веру купленым прарокам, Што з казальніц за грошы лгуць І сочаць прагавітым вокам, Скуль больш чырвонцаў ім нясуць. Купала. Ксёндз узышоў на балкон-казальніцу, адкашляўся і пачаў гаварыць казань. Арабей.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
легкакры́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Хуткі ў палёце, у рухах. Легкакрылая чайка. Легкакрылыя матылькі.
2. перан. Паэт. Зменлівы, няўстойлівы, мімалётны. Па-над сонным сялом, над заводамі Праляцеў легкакрылы Май. Лявонны. Скуль ты, вецер легкакрылы, Адкажы? Калі можаш, майму гору Памажы... Васілёк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патрэ́ба, ‑ы, ж.
Неабходнасць чаго‑н., патрэбнасць. Лабановіч, наколькі мог, тлумачыў старасту, што і дзяўчаткам таксама вучыцца трэба, і даводзіў, скуль гэта патрэба вынікае. Колас. [Кацярына:] Я не так сабе прыйшла, патрэба ёсць. Крапіва. [Андрэй] ніяк не мог уцяміць, якая патрэба прывяла да яго самога Мікалая Мікалаевіча. Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адкуль, з якога боку; скуль (разм.)
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)