скудла́чыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скудла́чу скудла́чым
2-я ас. скудла́чыш скудла́чыце
3-я ас. скудла́чыць скудла́чаць
Прошлы час
м. скудла́чыў скудла́чылі
ж. скудла́чыла
н. скудла́чыла
Загадны лад
2-я ас. скудла́ч скудла́чце
Дзеепрыслоўе
прош. час скудла́чыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скудла́чыць сов., см. скудла́ціць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скудла́чыць, ‑лачу, ‑лачыш, ‑лачыць; зак.

Разм. Тое, што і скудлаціць. Віхор не дасць спакою [бярэзінцы] сваімі пацалункамі, скудлачыць яе косы, пакамечыць тонкае адзенне. Сташэўскі. А ўсход ружова-светлы будзе, Скудлачыць вецер пасмы хмар, Калі пры звонаў перагудзе Нявесты праяснее твар. Жылка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)