скубану́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скубану́ скубанё́м
2-я ас. скубане́ш скубаняце́
3-я ас. скубане́ скубану́ць
Прошлы час
м. скубану́ў скубану́лі
ж. скубану́ла
н. скубану́ла
Загадны лад
2-я ас. скубані́ скубані́це
Дзеепрыслоўе
прош. час скубану́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скубану́ць сов., однокр.

1. дёрнуть;

с. за валасы́ — дёрнуть за во́лосы;

2. прям., перен., разг. щипну́ть; см. ску́бці 2, 5

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скубану́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак., каго-што.

1. Аднакр. да скубці (у 1–5 знач.).

2. Разм. Параніць. Там, каля далёкага мангольскага возера Буір-Нур, Панасюка скубанула асколкам сталі. Навуменка.

3. перан. Разм. Урваць сабе, украсці. [Алена:] — А хто .. думае, каб даць нашаму калгасу менш, а скубануць з яго больш — дык няхай ён лепш нам не замінае. Паслядовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ску́бці, скубу́, скубе́ш, скубе́; скубём, скубяце́, скубу́ць; скубі́; незак.

1. што. Цягнучы, выцягваючы, браць патроху.

С. салому ад стога.

2. што. Разрываць пальцамі што-н. на дробныя часткі.

С. пер’е.

3. каго-што. Вырываць, адрываць, выскубваць (пра траву, пер’е, пух і пад.).

Гусі скубуць траву.

С. курыцу.

4. каго-што. Перабіраць пальцамі, тузаць.

Дзеці скубуць бацьку за паліто.

5. перан., каго-што. Патрабаваць чаго-н.; непакоіць.

Мяне скубуць з усіх бакоў.

|| аднакр. скубану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́, скубну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць, -ні́ і скубяну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. скубе́нне, -я, н. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скубну́ць сов., однокр., см. скубану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скубяну́ць сов., однокр., см. скубану́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скубяну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Тое, што і скубануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скубну́ць, ‑ну, ‑неш, ‑не; ‑нём, ‑няце; зак.

Разм. Тое, што і скубануць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прашчыкну́ць

‘шчыпнуць каго-небудзь, скубануць што-небудзь’

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. прашчыкну́ прашчыкнё́м
2-я ас. прашчыкне́ш прашчыкняце́
3-я ас. прашчыкне́ прашчыкну́ць
Прошлы час
м. прашчыкну́ў прашчыкну́лі
ж. прашчыкну́ла
н. прашчыкну́ла
Загадны лад
2-я ас. прашчыкні́ прашчыкні́це
Дзеепрыслоўе
прош. час прашчыкну́ўшы

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

дёрнуть сов.

1. тузану́ць, шмаргану́ць, таргану́ць; (потянуть) пацягну́ць; (рвануть) рвану́ць; скубану́ць; см. дёргать 1;

2. (выпить) фам. хапі́ць, кульну́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)