скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены; зак., што.

1. гл. кроіць.

2. Кроячы, зрасходаваць што-н.

С. увесь паркаль.

|| незак. скро́йваць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скро́іць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скро́ю скро́ім
2-я ас. скро́іш скро́іце
3-я ас. скро́іць скро́яць
Прошлы час
м. скро́іў скро́ілі
ж. скро́іла
н. скро́іла
Загадны лад
2-я ас. скро́й скро́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час скро́іўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скро́іць сов.

1. скрои́ть;

с. саро́чку — скрои́тъ соро́чку;

2. (израсходовать, кроя) искрои́ть;

с. уве́сь матэрыя́л — искрои́ть весь материа́л

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скро́іць, скрою, скроіш, скроіць; зак., што.

1. Зак. да кроіць (у 1 знач.).

2. Кроячы, зрасходаваць што‑н. Скроіць увесь матэрыял.

3. перан. (звычайна ў форме дзеепрым. зал. пр.). Мець той ці іншы склад (пра чалавека, яго фігуру і пад.). Густабровы, хоць і белабрысы. І ўвесь акуратна скроены, відаць, [хлопец] вясёлы. Такіх дзяўчаты любяць. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кро́іць, кро́ю, кро́іш, кро́іць; кро́ены; незак., што.

1. Разразаць (матэрыю, футра і пад.) на кавалкі пэўнай велічыні, выразаць па мерцы часткі чаго-н.

К. сукно.

К. сукенку.

2. Адразаць часткі ад цэлага або разразаць на кавалкі чым-н. вострым.

К. хлеб.

К. лыка.

3. перан. Прыносіць каму-н. душэўны боль (разм.).

К. сэрца.

|| зак. вы́краіць, -краю, -краіш, -краіць; -краены (да 1 знач.) і скро́іць, скро́ю, скро́іш, скро́іць; скро́ены (да 1 знач.).

|| наз. кро́йка, -і, ДМ кро́йцы, ж. (да 1 і 2 знач.) і крой, -ю, м. (да 1 і 2 знач.).

Курсы кройкі і шыцця адзення.

|| прым. кро́ільны, -ая, -ае (спец.).

К. стол.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

закрои́ть сов. закро́іць, скро́іць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скро́ены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скроіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закро́іць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; -о́ены; зак., што (спец.).

Скроіць, выкраіць.

|| незак. закро́йваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. закро́й, -ю, м.

|| прым. закро́йны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скро́йваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да скроіць (у 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

закро́іць, ‑крою, ‑кроіш, ‑кроіць; зак., што.

Скроіць, выкраіць (сукенку, чаравікі і пад.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)