скра́дваць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак., што.

Рабіць менш выразным, непрыкметным.

Касцюм скрадвае недахопы фігуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скра́дваць

дзеяслоў, пераходны, незакончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. скра́двае скра́дваюць
Прошлы час
м. скра́дваў скра́двалі
ж. скра́двала
н. скра́двала
Дзеепрыслоўе
цяп. час скра́дваючы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скра́дваць несов. (делать незаметным) скра́дывать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скра́дваць, ‑ае; незак., што.

Рабіць невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Таксама была ў .. [Саханюка] яшчэ адна загана, загана вымаўлення: ён не мог сказаць чыста «р», а нейк скрадваў яго і казаў «й». Колас. Цемра скрадвала далі, і здавалася, што тут нейкае дзікае бязлюддзе. Марціновіч. // Рабіць больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Сама сцежка была мяккая тарфяная, мялася пад нагамі і скрадвала шум крокаў. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скра́двацца несов., возвр., страд. скра́дываться; см. скра́дваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скра́дывать несов.

1. (красть) уст., прост. скра́дваць, кра́сці;

2. (делать незаметным) скра́дваць, хава́ць; (о размере, форме и т. п. — обычно) прыхо́ўваць; (делать неслышным — обычно) прыглуша́ць, прыглу́шваць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скра́двацца, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася. Карпаў. // Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі. Шынклер.

2. Зал. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скра́сці, скраду, скрадзеш, скрадзе; зак., каго-што.

1. Разм. Украсці, цішком узяць для сябе што‑н. чужое. Ну, чым кепскія нашы местачковыя суседзі.., што яны благое зрабілі.., хіба толькі, як я памятаю, хлопцы пару гусей скралі, дык гэта ж глупства. Лынькоў. // Сілаю забраць. Тваіх здабыткаў ворагу не скрасці, Як не спыніць нястрымны часу рух. Звонак. // Пераманіць. Скрасці гарманіста з вечарынкі.

2. Зак. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)