скра́двацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца; незак.

Рабіцца менш выразным, непрыкметным.

Пры цьмяным святле скрадваюцца недахопы рамонту.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скра́двацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. скра́дваецца скра́дваюцца
Прошлы час
м. скра́дваўся скра́дваліся
ж. скра́двалася
н. скра́двалася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скра́двацца несов., возвр., страд. скра́дываться; см. скра́дваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скра́двацца, ‑аецца; незак.

1. Рабіцца невыразным, неадчувальным, непрыкметным. Смуглявы скуласты твар, крыху раскосыя вочы выклікалі прыкрасць, і Кіра старалася стаць да люстра так, каб гэта скрадвалася. Карпаў. // Рабіцца больш ціхім (пра гукі, шум і пад.). Гадлеўскі загадаў абабіць дыспетчарскія кабіны лямцам, пакласці на падлозе мяккія «дарожкі», каб скрадваліся гукі. Шынклер.

2. Зал. да скрадваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скра́дываться

1. (становиться незаметным) скра́двацца;

2. страд. скра́двацца, кра́сціся; хава́цца; прыхо́ўвацца, прыглуша́цца, прыглу́швацца; см. скра́дывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)