ско́чка

‘блыха’

назоўнік, агульны, адушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. ско́чка ско́чкі
Р. ско́чкі ско́чак
Д. ско́чцы ско́чкам
В. ско́чку ско́чак
Т. ско́чкай
ско́чкаю
ско́чкамі
М. ско́чцы ско́чках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

ско́чка I ж., обл. блоха́

ско́чка II ж., бот., см. ско́чкі

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ско́чка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Абл. Блыха. — Не стой, Юрка, босы доўга на зямлі, а то скочкі на цябе паналазяць, дык заснуць не дадуць. Чорны. Спаў я як забіты і не чуў, як напаўзло на мяне ўночы безліч скочак ад кажуха, што далі накрыцца. Гарэцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ско́чка ‘блыха’ (ТСБМ, Ласт., Сцяшк., Бір. дыс., Байк. і Некр., Жд. 1, Сержп. Прымхі). Да скочыць, скакаць, з суф. ‑к(а).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ско́чкі, -чак, ед. ско́чка ж., бот. молоди́ло

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

молоди́ло ср., бот. ско́чкі, -чак, ед. ско́чка, -чкі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Ско́чкі ‘шматгадовая травяністая, з сакавітым лісцем расліна сямейства таўсцянкавых’ (ТСБМ), ‘расліна Sempervivum L.’ (Кіс.), ско́чка ‘скочкі’ (Янк. 3., Сл. Брэс., ТС, ЛА, 1). Укр. ско́чка, польск. skoczek, skoczki ‘тс’. Да скакаць, скочыць (гл.), таму што маладыя разеткі расліны, адрываючыся, адскакваюць ад мацярынскай расліны.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блыха́, ‑і, ДМ блысе; мн. блохі, блох; ж.

Маленькае паразітычнае бяскрылае насякомае; скочка.

•••

Вадзяная блыха — тое, што і дафнія.

Земляная блыха — тое, што і земляная блошка (гл. блошка).

З блыхі рабіць вала гл. рабіць.

Карміць блох гл. карміць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Рапо́тка1 ’капыт’ (ТС). Гл. рапіца.

Рапо́тка2 ’расліна скочка дахавая, Sempervivum tectorum L.’ (лельч., Бейл.). Няясна; магчыма, да папярэдняга слова з-за падабенства частак расліны з капытом.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

блыха; скочка (абл.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)