склане́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. скланяцца, скланяць.

2. Змяненне па склонах слоў, якія належаць да іменных часцін мовы.

Назоўнікі першага, другога, трэцяга скланення.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

склане́нне ср., грам. склоне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

склане́нне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. склане́нне склане́нні
Р. склане́ння склане́нняў
Д. склане́нню склане́нням
В. склане́нне склане́нні
Т. склане́ннем склане́ннямі
М. склане́нні склане́ннях

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

склане́нне, ‑я, н.

Змяненне па склонах слоў, якія належаць да іменных часцін мовы. Скланенне прыметнікаў. // Група такіх слоў з аднолькавымі формамі змянення па склонах. Назоўнікі першага скланення.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скланя́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -я́ецца; незак.

1. Змяняцца па склонах.

2. перан. Часта ўпамінацца (звычайна непрыхільна; разм.).

Яго прозвішча часта скланяецца на сходах.

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Склане́нне ‘змяненне па склонах’ (ТСБМ, Байк. і Некр.). Як і рус. склоне́ние ‘тс’, з польск. skłonienie, што калькуе лац. inelinatio, deklinatio ‘тс’ (Кохман, Stosunki, 126), параўн. сучаснае польск. deklinacja ‘тс’. Гл. склон.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

скланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак.

1. што. Змяняць іменныя часціны мовы па іх граматычных формах.

С. назоўнікі.

2. перан., каго-што. Часта ўпамінаць, многа гаварыць пра каго-, што-н. (звычайна непрыхільна; разм.).

|| зак. праскланя́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

|| наз. склане́нне, -я, н. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іме́нны, -ая, -ае.

У граматыцы: які мае адносіны да скланяльных часцін мовы (назоўніка, прыметніка, лічэбніка, займенніка).

Іменнае скланенне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іме́нны грам. именно́й;

~ннае склане́нне — именно́е склоне́ние

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

займе́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да займенніка. Займеннае скланенне. Займеннае прыслоўе.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)