скла́двацца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. скла́дваюся скла́дваемся
2-я ас. скла́дваешся скла́дваецеся
3-я ас. скла́дваецца скла́дваюцца
Прошлы час
м. скла́дваўся скла́дваліся
ж. скла́двалася
н. скла́двалася
Загадны лад
2-я ас. скла́двайся скла́двайцеся
Дзеепрыслоўе
цяп. час скла́дваючыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скла́двацца несов., см. склада́цца

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скла́двацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да скласціся.

2. Зал. да складваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

злажы́цца, злажу́ся, зло́жышся, зло́жыцца; зак.

1. Сабраць грошы на якую-н. агульную справу; скласціся (у 5 знач.).

2. Узяўшы стрэльбу, прыцэліцца.

З. і стрэліць.

3. Налаўчыцца, прызвычаіцца.

З. ў рабоце.

|| незак. склада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца і скла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скла́сціся, складу́ся, складзе́шся, складзе́цца; складзёмся, складзяце́ся, складу́цца; складзі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Утварыцца з асобных частак, элементаў.

З асобных кніг і часопісаў склалася невялікая бібліятэка.

2. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Узнікнуць, з’явіцца ў працэсе творчасці (пра песню, верш і пад.).

У людзей склалася многа легенд пра гэта страшнае месца ў лесе.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Выпрацавацца, устанавіцца, сфарміравацца.

У мяне склалася добрае ўяўленне аб фільме.

4. Набыць якую-н. форму, выгляд (пра губы, рукі, ногі, цела чалавека).

5. Зрабіць складчыну (разм.).

С. на паездку за горад.

6. Спакаваць, падрыхтаваць свае рэчы для ад’езду (разм.).

С. для ад’езду.

7. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца ў выніку пошукаў.

Дзённікавыя запісы склаліся ў асобнае апавяданне.

|| незак. скла́двацца, -аюся, -аешся, -аецца і склада́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

|| наз. скла́дванне, -я, н. (да 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слага́ться возвр., страд. склада́цца, скла́двацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

составля́ться несов.

1. склада́цца, скла́двацца;

2. (организоваться) склада́цца, скла́двацца, арганізо́ўвацца;

3. (скапливаться) збіра́цца;

4. (получаться в итоге) склада́цца, скла́двацца;

5. (складываться, возникать) склада́цца, скла́двацца; см. соста́виться;

6. страд. састаўля́цца, склада́цца, скла́двацца; уклада́цца; рабі́цца; арганізо́ўвацца; збіра́цца; см. составля́ть 1—3, 5.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скла́дыватьсяI несов.

1. в разн. знач. склада́цца, скла́двацца;

2. страд. склада́цца, скла́двацца; см. скла́дывать.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

спець², 1 і 2 ас. не ўжыв., спе́е; незак.

1. Рабіцца спелым (пра гародніну, злакі і пад.).

На полі спее ячмень.

2. перан. Прымаць закончаную форму; канчаткова складвацца.

У іх спелі новыя планы.

|| зак. паспе́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

слаі́цца, слаіцца; незак.

1. Рабіцца слаістым; размяшчацца, складвацца слаямі. Лёд слаіцца. Дым слаіцца. Слюда слаіцца.

2. Зал. да слаіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)