скла́дачка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. скла́дачка скла́дачкі
Р. скла́дачкі скла́дачак
Д. скла́дачцы скла́дачкам
В. скла́дачку скла́дачкі
Т. скла́дачкай
скла́дачкаю
скла́дачкамі
М. скла́дачцы скла́дачках

Крыніцы: piskunou2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скла́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Роўна складзеная ў дзве столкі і загнутая палоска на тканіне, паперы.

Пашыць спадніцу ў складкі.

2. Прамалінейны згіб на штаніне.

Штаны з адпрасаванымі складкамі.

3. Няроўнасць, хвалісты згіб на тканіне, паперы.

С. на паліто.

4. Адвісласць або маршчына на скуры, целе.

Адвіслыя складкі на шыі.

5. Згіб у пластах зямной кары.

Складкі горных парод (спец.).

|| памянш. скла́дачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1—3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)