сквіта́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; зак., з кім-чым (разм.).

1. Разлічыцца з кім-н., аддаць доўг каму-н.

С. з даўгамі.

2. перан. Пакончыць разлікі з кім-, чым-н., скончыць якую-н. справу.

С. з залікам.

3. перан. Адпомсціць крыўдай за крыўду.

С. з крыўдзіцелямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сквіта́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. сквіта́юся сквіта́емся
2-я ас. сквіта́ешся сквіта́ецеся
3-я ас. сквіта́ецца сквіта́юцца
Прошлы час
м. сквіта́ўся сквіта́ліся
ж. сквіта́лася
н. сквіта́лася
Загадны лад
2-я ас. сквіта́йся сквіта́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час сквіта́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

сквіта́цца сов., разг. сквита́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

сквіта́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., з кім-чым.

Разм. Разлічыцца з кім‑н., аддаць доўг каму‑н. // перан. Пакончыць разлікі з кім‑, чым‑н., скончыць якую‑н. справу. Цяпер няма назад адходу! Скідай з дарогі перашкоду, Ні перад чым не запыняйся І з гэтай спадчынай сквітайся, Што асталася ад бацькоў — Зямелькі некалькі шматкоў. Колас. // перан. Адпомсціць каму‑н. за што‑н. — Няхай, мы яшчэ з ім сквітаемся, — сказаў .. [Чыжык] на вялікае здзіўленне Зосі. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сквита́ться разг. сквіта́цца, паквіта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скві́твацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

1. Незак. да сквітацца.

2. Зал. да сквітваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

посчита́ться разг.

1. (рассчитаться) палічы́цца, разлічы́цца;

2. (свести счёты) паквіта́цца, расквіта́цца, сквіта́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)