скасаву́рыць гл. касавурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скасаву́рыць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. скасаву́ру скасаву́рым
2-я ас. скасаву́рыш скасаву́рыце
3-я ас. скасаву́рыць скасаву́раць
Прошлы час
м. скасаву́рыў скасаву́рылі
ж. скасаву́рыла
н. скасаву́рыла
Загадны лад
2-я ас. скасаву́р скасаву́рце
Дзеепрыслоўе
прош. час скасаву́рыўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

скасаву́рыць сов., разг. (о глазах — особенно при неприязненном, угрюмом взгляде) скоси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скасаву́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што.

Разм. Павярнуць убок, скасіць (пра вочы). Абрам толькі скасавурыў вочы ў бок крамы, не паднімаючы галавы. Пястрак. Максім запусціў у яе шышкай, але варона толькі скасавурыла вока і не варухнулася. Хомчанка. Жарабок скасавурыў вока, страсянуў галавою ды свечкай — на заднія! Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

касаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; незак., што (разм.).

Глядзець коса, убок (пра вочы).

Вока касавурыць.

|| зак. скасаву́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скасаву́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад скасавурыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скоси́тьII сов. (придать чему-л. косое положение) скасі́ць, скасабо́чыць; (сделать кривым) скрыві́ць; (о глазах — особенно при неприязненном, угрюмом взгляде) скасі́ць, скасаву́рыць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)