падле́зці, ‑лезу, ‑лезеш, ‑лезе; зак.

1. Залезці пад што‑н.; прабрацца куды‑н. паўзком. Падлезці пад мост. □ Таня асцярожна падлезла пад куст, лягла на дно ямы і старанна прыкрылася, нахіліўшы над сабой галінкі. Зуб. Падлезшы пад нізка асеўшае крыло самалёта, я пачаў хутка разграбаць снег. Шамякін.

2. Разм. Падступіцца, наблізіцца да чаго‑н. Бэз падлез пад самае акно. Скарынкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́ркнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Уткнуцца вострым канцом у што‑н. Кап’ё ўторкнулася ў зямлю.

2. Уперціся, уткнуцца ў што‑н. У бераг носам пад кустом Уторкнулася лодка. Скарынкін. Мой, вораг ляжаў нерухома, уторкнуўшыся тварам у снег. Шамякін.

3. перан. Не ўзнімаючы вачэй, паглыбіцца ў якую‑н. справу. Уторкнуўшыся ў газету,.. [афіцэр] ужо думае аб дарозе. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

абарва́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад абарваць (у 1–3, 6 знач.).

2. у знач. прым. Сарваны; пазбаўлены чаго‑н. Этажэрка з кнігамі — у трэцім куце. Старыя абарваныя шпалеры месцамі заклеены газетамі. Бядуля. // Разарваны, перарваны. Ледзь прычакаўся ён [Алёшка] ранняга вячэрняга змроку. Украдкам агледзеў канцы абарваных шнуроў. Лынькоў. // Апрануты ў ірванае адзенне. Убор дзявочы абарваны, Зблытаныя косы, У вочках толькі рдзяцца слёзы, Як улетку росы. Купала. // Спынены, перапынены. А я не помню Калыханкі гэтай, Вайной абарванай, Недапетай... Скарынкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагада́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.

1. каго-што. Паказацца падобным на каго‑, што‑н. Косця ў гэты момант нагадаў Веры пакрыўджанае дзіцё, і ёй захацелася зрабіць яму што-небудзь прыемнае. Шыцік. Раптам, аднекуль зверху, данёсся жалобны пералівісты звон, які нагадваў звон маленькага ляснога вадаспада. Аляхновіч.

2. што, пра што, аб чым, з дадан. сказам і без дап. Напомніць каму‑н. пра што‑н., выклікаць успамін. Заспявалі пеўні, як гарністы, Нагадалі, што ўставаць пара. Скарынкін. У кішэньках астаткі махоркі Нагадалі мне восені пах. Хведаровіч. Помнік, што ўзняўся да зор, Парой нагадае былое... Кляўко.

3. што і без дап. Разм. Успомніць. У аповесці ёсць час — другая палова дваццатых гадоў, ёсць тапаграфія мясцовасці, ёсць добра выпісаны пейзаж. Варта нагадаць хоць бы ваколіцы Зялёнай Дубровы. Шкраба. Часамі, калі ў думках нагадаеш тую раннюю пару, уяўляюцца ласкавыя рукі маці. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)