скары́начка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. скары́начка скары́начкі
Р. скары́начкі скары́начак
Д. скары́начцы скары́начкам
В. скары́начку скары́начкі
Т. скары́начкай
скары́начкаю
скары́начкамі
М. скары́начцы скары́начках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скары́начка ж. (хлеба) ко́рочка

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скары́начка, ‑і, ДМ ‑чцы; Р мн. ‑чак; ж.

Памянш.-ласк. да скарынка (у 1 знач.). Берагчы хлеб, шанаваць самы маленькі кавалачак, кожную скарыначку — прывучалі дзед і бацька. Грамовіч. Да чаго ж мне хацелася свежай хрумсткай скарыначкі! Пальчэўскі. [Мышка] знайшла дзесь скарыначку хлеба і барабаніла ёю аб падлогу. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скары́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак, ж.

1. Цвёрды вонкавы слой хлеба, батона і пад.

Цвёрдая с. ў пірага.

2. Верхні зацвярдзелы слой чаго-н.

Снегавая с.

|| памянш. скары́начка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).

|| прым. скары́нкавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́рочка

1. (хлеба) скары́начка, -кі ж.;

2. (плода) лупі́нка, -кі ж.; (тонкая) ску́рачка, -кі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)