скарбо́вы

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. скарбо́вы скарбо́вая скарбо́вае скарбо́выя
Р. скарбо́вага скарбо́вай
скарбо́вае
скарбо́вага скарбо́вых
Д. скарбо́ваму скарбо́вай скарбо́ваму скарбо́вым
В. скарбо́вы (неадуш.)
скарбо́вага (адуш.)
скарбо́вую скарбо́вае скарбо́выя (неадуш.)
скарбо́вых (адуш.)
Т. скарбо́вым скарбо́вай
скарбо́ваю
скарбо́вым скарбо́вымі
М. скарбо́вым скарбо́вай скарбо́вым скарбо́вых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скарбо́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Гіст. Гаспадарча-фінансавы. Скарбовая канцылярыя гетмана.

2. Уст. Які належаў казне, казённы; дзяржаўны. Хутарок быў пабудаваны .. па арандаванай скарбовай зямлі. Колас. На настаўнікі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан. Ні за якія грошы не хацелі [людзі] на скарбовым полі класці сваю працу. Калюга.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

парако́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Воз, павозка, запрэжаныя парай коней. На настаўніцкі двор уз’ехала натоптаная сенам скарбовая параконка. Лобан.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)