скарахо́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Чалавек, які вельмі хутка ходзіць, а таксама спартсмен — спецыяліст па хадзьбе, бегу (на лыжах, каньках).

2. уст. Пасыльны, ганец.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарахо́д

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. скарахо́д скарахо́ды
Р. скарахо́да скарахо́даў
Д. скарахо́ду скарахо́дам
В. скарахо́да скарахо́даў
Т. скарахо́дам скарахо́дамі
М. скарахо́дзе скарахо́дах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

скарахо́д м. скорохо́д;

бо́ты-скарахо́дыфольк. сапоги́-скорохо́ды

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

скарахо́д, ‑а, М ‑дзе, м.

Разм. Той, хто вельмі хутка ходзіць, бегае. — А я думаю: што гэта за скараходы наперадзе, дагнаць немагчыма! — адразу пажартаваў.. [лейтэнант]. Лось. / у перан. ужыв. Андрэй Завацкі спыніў на дарозе калгасную машыну і спытаў у вадзіцеля: — Куды ж гэта ты, скараход мой, ляціш? Ваданосаў. // Спартсмен, спецыяліст па скарасному бегу (на каньках, лыжах і пад.). // Даўней — пасыльны, ганец.

•••

Боты-скараходы гл. боты.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скорохо́д скарахо́д, -да м.;

сапоги́-скорохо́ды бо́ты-скарахо́ды;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)